Элвін Тофлер

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Элвін Тофлер
англ.: Alvin Toffler
Alvin Toffler 02.jpg
Дата нараджэння:

4 кастрычніка 1928(1928-10-04) (85 гадоў)

Грамадзянства:

Сцяг ЗША ЗША

Род дзейнасці:

журналіст, пісьменнік, футуролаг

Гады творчасці:

з 1970 года

Кірунак:

футуралогія

Мова твораў:

англійскі

Дэбют:

«Футурашок» (1970)

Узнагароды:
Афіцэр ордэна мастацтваў і літаратуры
Афіцыйны сайт

Элвін (Алвін) Тофлер (англ.: Alvin Toffler; 4 кастрычніка 1928 г.) — амерыканскі сацыёлаг і футуролаг, адзін з аўтараў канцэпцыі постіндустрыяльнага грамадства. У яго асноўных работах праводзіцца тэзіс аб тым, што чалавецтва пераходзіць да новай тэхналагічнай рэвалюцыі, гэта значыць на змену першай хвалі (аграрнае грамадства) і другой (індустрыяльнае грамадства) прыходзіць новая, вядучая да стварэння (звышіндустрыяльнага) інфармацыйнага, або постіндустрыяльнага грамадства. Тофлер папярэджвае аб новых цяжкасцях, сацыяльных канфліктах і глабальных праблемах, з якімі сутыкнецца чалавецтва на зломе XX і XXI стст.

Быў рэдактарам папулярнага часопіса Fortune і яго першая кніга была прысвечана развіццю тэхналогій і іх уплыву на грамадства. Затым ён падрабязна даследаваў зваротную рэакцыю грамадства на гэты феномен і змены ў грамадстве. Змест апошняй працы Э. Тофлер — моц ваенных тэхналогій, зброі, тактыка-стратэгічнага планавання і капіталізму ў XXI стагоддзі. Жанаты на Хэйдзі Тоффлер, якая таксама з'яўляецца футуролагам і суаўтарам шматлікіх яго кніг.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.