Элвіс Міхайленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баксёр
Элвіс Міхайленка
лат.: Elvis Mihaiļenko
Агульная інфармацыя
Грамадзянства
Дата нараджэння 13 верасня 1976(1976-09-13) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Рост 183 см

Элвіс Міхайленка (13 верасня 1976, Юрмала) — латвійскі баксёр-прафесіянал.

Спартыўная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

З'яўляецца першым чэмпіёнам Латвіі сярод прафесіяналаў і першым баксёрам, выхадцам з Латвіі, якія заваявалі тытулы ў самых прэстыжных версіях на прафесійным рынгу.

У кастрычніку 2002 года ў Мадрыдзе ў дванаццаці раўндах па ачках перамог іспанца Алехандра Лакатаса (англ.: Alejandro Lakatos), Міхайленка заваёўвае званне інтэр-кантынентальнага чэмпіёна па версіі WBA (Сусветная баксёрская асацыяцыя), і ў рэйтынгах уваходзіць у дзесятку наймацнейшых баксёраў Еўропы і свету. У чэрвені 2004 года, у Капенгагене, у дзесяціраўндавым паядынку па ачках перамагае шведа Джавані Альварэза (англ.: Giovanni Alvarez) і адбірае ў таго званне чэмпіёна Еўрасаюза (EBU-EU). У сакавіку 2005 года, у германскім Цвікау перамог немца Кая Курцаву (англ.: Kai Kurzawa), абараніў свой ​​пояс чэмпіёна Еўрасаюза.