Элеанора Ганзага
| Элеанора Ганзага іт. Eleonora Gonzaga |
|||
| Партрэт пэндзля Тыцыяна. | |||
|
|||
|---|---|---|---|
| Нараджэнне: | 31 снежня 1493 Мантуя |
||
| Смерць: | 13 лютага 1570 (76 гадоў) Урбіна |
||
| Дынастыя: | Ганзага | ||
| Бацька: | Франчэска II Ганзага | ||
| Маці: | Ізабела д’Эстэ | ||
| Муж: | Франчэска Марыя дэла Раверэ | ||
Элеанора Ганзага дэла Раверэ (іт. Eleonora Gonzaga della Rovere; 31 снежня 1493, Мантуя - 13 лютага 1570, Урбіна) — італьянская арыстакратка з дынастыі Ганзага, у шлюбе - герцагіня Урбінская.
Біяграфія[правіць]
Старэйшая дачка Франчэска Ганзага, маркграфа Мантуі, і Ізабелы д'Эстэ. У верасні 1509 выйшла замуж за Франчэска Марыя дэла Раверэ, герцага Урбінскага і пляменніка папы Юлія II. У 1516 пераемнік Юлія, Леў X, захапіў Урбіна, і княжацкая пара была вымушана бегчы да бацькоў Элеаноры. Назад яны вярнуліся праз пяць гадоў, калі, скарыстаўшыся смерцю папы, Франчэска Марыя вярнуў свае ўладанні.
Дзеці Элеаноры:
- Гвідабальда II дэла Раверэ (1514-1574), герцаг Урбінскі (з 1538)
- Іпаліта дэла Раверэ (1525-1561), замужам за Антоніа д'Арагона, герцагам Мантальта
- Лізавета дэла Раверэ (1529-1561), замужам за Альберыка Чыба
- Джуліяна дэла Раверэ (1531-1563), замужам за Альфонса д'Эстэ, маркізам Мантэк'ё
- Джуліа дэла Раверэ (1533-1578), кардынал-протапрэсвітар, затым кардынал Палестрыны і Сабіна-Поджа Міртэта
Вядомы партрэт герцагіні, напісаны Тыцыянам каля 1537. Акрамя гэтага Элеанору Ганзага называюць магчымай мадэллю вялікага венецыянца для карцін Дзяўчына ў футравай накідцы і La bella, а таксама прататыпам «Венеры Урбінскай».
Літаратура[правіць]
- Giuseppe Coniglio: I Gonzaga. dall´Oglio editore, Milano 1987, ISBN 88-7718-329-2.
- Kate Simon: Die Gonzaga. Eine Herrscherfamilie der Renaissance. Verlag Kiepenheuer & Witsch, Köln 1991, ISBN 3-462-02110-9,
- Jakob Burckhart: Kultur und Kunst der Renaissance in Italien. Deutsche Buchgemeinschaft, Berlin.
- Katalog der Ausstellung im Kunsthistorischen Museum: Isabella d´Este, „La prima donna del Mondo“; Fürstin und Mäzenatin der Renaissance. Kunsthistorisches Museum Wien, (ohne Jahreszahl / Без пазначэння года)
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Элеанора Ганзага