Элеанора Ганзага, 1630—1686

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Імператрыца Элеанора

Элеанора Мадалена Ганзага-Неверская (італ.: Eleonora Maddalena Gonzaga-Nevers; 18 лістапада 1630, Мантуя — 6 снежня 1686, Вена) — імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі.

Элеанора была дачкой мантуанскага герцага Карла II Ганзага і Марыі Ганзага. Сярод яе продкаў былі кіраўнікі Савоі, Іспаніі і Францыі.

30 красавіка 1651 года Элеанора ажанілася у Вене з імператарам Фердынандам III, стаўшы яго трэцяй жонкай. У іх было чацвёра дзяцей:

Элеанора была культурнай жанчынай: яна пісала італьянскія паэмы, заснавала літаратурную акадэмію. Нягледзячы на сваю рэлігійнасць і строгую прыхільнасць да каталіцтва, не займалася дыскрымінацыяй пісьменнікаў-пратэстантаў. Перажыла свайго мужа на 29 гадоў. Пасля яго смерці ў 1657 годзе, працягвала адыгрываць актыўную ролю ў жыцці венскага двара, выступаючы як заступнік культуры і арганізуючы балеты і фестывалі.

Пры ёй адбылося пашырэнне палаца Хофбург. У 1668 годзе яна заснавала «Найшляхетны ордэн Зорнага крыжа».

Шаблон:Каралевы Венгрыі