Элеанора Марыя Аўстрыйская
| Элеанора Марыя Аўстрыйская Eleonore Maria von Österreich |
|||
|
|||
|---|---|---|---|
| 1670 — 1673 | |||
| Папярэднік: | Марыя Луіза Гонзага | ||
| Пераемнік: | Марыя дэ Лагранж д'Арк'ен | ||
|
|||
| 1670 — 1673 | |||
| Папярэднік: | Марыя Луіза Ганзага | ||
| Пераемнік: | Марыя дэ Лагранж д'Арк'ен | ||
|
|||
| 1678 — 1690 | |||
| Нараджэнне: | 31 мая 1653 Рэгенсбург, Германія |
||
| Смерць: | 17 снежня 1697 (44 года) Вена, Аўстрыя |
||
| Дынастыя: | |||
| Бацька: | імператар Фердынанд III | ||
| Маці: | Элеанора Ганзага | ||
| Муж: | Міхаіл Карыбут Вішнявецкі Карл V, герцаг Латарынгіі |
||
Элеанора Марыя Жазэфа Габсбург (ням.: Eleonore Maria Josefa von Habsburg; 31 мая 1651, Рэгенсбург, цяпер Германія — 17 снежня 1697, Вена, цяпер Аўстрыя) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская, пасля княгіня латарынская.
Біяграфія[правіць]
Была дачкой імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, караля Чэхіі і Венгрыі Фердынанда IIІ Габсбурга і Элеаноры Ганзагі. 27 лютага 1670 у Яснай Гуры пабралася шлюбам з каралём польскім і вялікім князем літоўскім Міхалам Вішнявецкім. У кастрычніку таго самага года была каранаваная ў Кафедральным касцёле Святога Яна ў Варшаве. У пары быў толькі адзін сын, які нарадзіўся мёртвым 29 лістапада 1670. Пасля смерці мужа ў 1673 вярнулася ў Аўстрыю.
Дзякуючы дапамозе брата Леапольда І Габсбурга ажанілася ў Вінер-Нойштаце 6 лютага 1678 са сваім былым палюбоўнікам князем Латарынгіі Карлам V. Карл V быў прызначаны намеснікам Ціроля і Пярэдняй Аўстрыі і пара пасялілася ў замку ў Інсбруку. Пасля смерці мужа ў 1690 прыклала ўсе намаганні для забеспячэння незалежнасці Латарынгіі і замацавання яе за сваімі нашчадкамі, што было зацверджана дагаворам у Рысвіку ў 1697. Тым не менш, пагадненне прадугледжвала вольны праход французскіх войскаў праз тэрыторыю княства. Праз некалькі месяцаў пасля гэтага Элеанора Марыя памерла. Яна была пахаваная ў крыпце Габсбургаў у Вене ў касцёле капуцынаў.
Дзеці[правіць]
- Леапольд I Латарынгскі (1679—1729), князь Латарынгіі ад 1690;
- Карл Іозеф Латарынгскі (1680—1715), архібіскуп трырскі ад 1711;
- Элеанора Латарынгская (1682);
- Карл Фердынанд Латарынгскі (1683—1685);
- Іозеф Інакенцій Эмануэль Латарынгскі (1685—1705), імперскі генерал;
- Франц Іозеф Латарынгскі (1689—1715), абат Стабло і Мальмедзі.
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Элеанора Марыя Аўстрыйская
| Папярэдніца: Людвіка Марыя Ганзага |
каралева Польшчы і вялікая княгіня літоўская 1670 — 1673 |
Пераемніца: Марыя Казіміра д'Арк'ен |
| Папярэдніца: Клод Латарынгская |
княгіня Латарынгіі 1678 — 1697 |
Пераемніца: Елізавета Шарлота Арлеанская |