Элеанора Праванская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Элеанора Праванская
Éléonore de Provence
Элеанора Праванская
сцяг
каралева Англіі
14 студзеня 1236 — 16 лістапада 1272
Каранацыя: 20 студзеня 1236
Папярэднік: Ізабела Ангулемская
Пераемнік: Элеанора Кастыльская
 
Нараджэнне: каля 1223
Экс-ан-Праванс, Францыя
Смерць: 26 чэрвеня 1291(1291-06-26)
Эмсберы, Англія
Дынастыя: Барселонскі дом, Плантагенеты
Бацька: Раймунд Берэнгер V
Маці: Беатрыса Савойская
Муж: Генрых III
Дзеці: сыны: Эдуард I, Эдмунд Гарбаты
дочкі: Маргарыта, Беатрыса, Кацярына

Элеанора Праванская (каля 1223, Экс-ан-Праванс, Францыя26 чэрвеня 1291, Эмсберы, Англія) — каралева Англіі, дачка Раймунда Беренгера V, графа Праванса, і Беатрысы Савойскай, жонка караля Англіі Генрыха III.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Элеанора была другой дачкой графа Праванса Раймунда Берэнгера V і яго другой жонкі Беатрысы Савойскай. У яе было яшчэ тры сёстры, з якіх Маргарыта ў 1234 годзе выйшла замуж за караля Францыі Людовіка IX Святога, Санча, якая выйшла замуж у 1243 годзе за малодшага брата Генрыха III, Рычарда Карнуэльскага, які стаў у будучыні каралём Германіі, і Беатрыса, якая выйшла ў 1246 годзе замуж за Карла I Анжуйскага, будучага караля Сіцыліі.

Элеанора, па водгуках сучаснікаў, таксама як яе маці і сёстры адрознівалася прыгажосцю. У 1236 годзе ва ўзросце 12 гадоў яна была выдадзена замуж за караля Англіі Генрыха III. Цырымонія адбылася 14 студзеня ў Кентэрберыйскім саборы, праводзіў яе архібіскуп Кентэрберыйскі Эдмунд Рыч. 20 студзеня таго ж года яна была каранавана ў Вэстмінстэры.

Яна была адданай спадарожніцай свайго мужа, маючы на яго значны ўплыў. Дзякуючы ёй у Англіі з'явіліся вялікая колькасць сваякоў па матчынай лініі, «Савояраў» (англ.: the Savoyards), як іх звалі. Падчас паўстання Сімона дэ Монфара 13 ліпеня 1263 года баржа, на якой яна перасякала пад ветразем Тэмзу, была атакавана грамадзянамі Лондана. Яе выратаваў Томас ФіцТомас, мэр Лондана.

Пасля смерці мужа Элеанора жыла пры двары свайго сына Эдуарда I, удзельнічаючы ў выхаванні сваіх унукаў, дзяцей Эдуарда — Генрыха і Элеаноры, а таксама сына дачкі Беатрысы — Жана. Пасля смерці ў 1274 годзе свайго ўнука Генрыха Элеанора заснавала ў яго памяць манастыр у Гілфардзе. Неўзабаве яна аддалілася ў жаночы манастыр.

Памерла Элеанора ў 1291 годзе ў Эмсберы.

Шлюб і дзеці[правіць | правіць зыходнік]

Муж: з 14 студзеня 1236 года (Кентэрберыйскі сабор, Кентэрберы, Англія) Генрых III (1 кастрычніка 120716 лістапада 1272)

  1. Эдуард I (17 чэрвеня 12397 ліпеня 1307), кароль Англіі (12721307)
  2. Маргарыта (12401275); муж: Аляксандр III (4 верасня 124119 сакавіка 1286), кароль Шатландыі
  3. Беатрыса (12421275); муж: Іаан II (123918 лістапада 1305) , герцаг Брэтані
  4. Эдмунд Гарбаты (16 студзеня 12455 чэрвеня 1296) , 1-ы граф Ланкастэр
  5. Кацярына (25 лістапада 12533 мая 1257)

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Margaret Howell, Eleanor of Provence: Queenship in Thirteenth-century England, 1997

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]