Элегічны двуверш
Элегічны двуверш — вершаваная форма, двуверш, які складаецца з радка гекзаметра і радка пентаметра.
Элегічны двуверш быў вынайдзены паэтамі старажытнай Грэцыі; яго выкарыстоўвалі ўжо Архілох і Мімнерм, а пазней, у эліністычны перыяд — паэты александрыйскай школы, сярод іх Калімах. Ад александрыйскіх аўтараў гэты памер перанялі ў сваю чаргу рымскія паэты. Элегічным двувершам напісаныя многія вершы Катула, асобныя захаваныя ўрыўкі Кальва і Цыны. Паэты часоў ранняй імперыі, у тым ліку Авідзій, удасканалілі і развілі яго, устрожыўшы ў прыватнасці правілы пабудовы пентаметрычных радкоў. Форма працягвала ўжывацца і ў сярэднявеччы (у тым ліку рыфмаваныя варыянты), і ў перыяд Адраджэння. Так, менавіта такім памерам напісаная «Песня пра зубра» Мікалая Гусоўскага.