Элегія (калектыў аўтарскай песні)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элегія
Народны калектыў аўтарскай песні «Элегія»
Жанр аўтарская песні
Гады 1999 — цяпер
Краіна  Беларусь
Горад Вілейка
Мова песень беларуская
руская
elegia.ts9.ru

Калектыў аўтарскай песні «Элегія» — вакальна-інструментальны ансамбль аўтарскай песні, створаны ў 1999 ў Вілейцы. Кіраўнік Таццяна Захарыч. Дэбют адбыўся на Беларускім тэлебачанні ў праграме «Мы, пэўна, апошнія з тых», прысвечанаму творчасці земляка паэта Івана Лашуткі.

Калектыў і яго ўдзельнікі — лаўрэаты і дыпламанты абласных, нацыянальных, міжнародных фестываляў-конкурсаў.

Званне «Народны калектыў» прысуджана ў 2003 годзе.

Калектыў цесна супрацоўнічае з народным ансамблем гітарыстаў «Адэліта».

Удзел у фестывалях і конкурсах[правіць | правіць зыходнік]

  • «Лицедейство старого города», 2003, Віцебск.
  • «Віцебскі лістапад», 2004, Віцебск
  • «Петербургский аккорд», 2004, Мінск
  • «Бардаўская восень», 2005, Польшча
  • «Напеў зямлі маёй», 2006, Мар’іна Горка
  • «Ратуйце людзі ўсё жывое!», 2009
  • Фестываль польскай культуры, 2008
  • «Калядная зорка», 2011, Маладзечна
  • «Бард-рыбалка», 2011, Магілёўская вобласць
  • Нацыянальны фестываль песні і паэзіі «Маладзечна — 2011»
  • «Дажынкі — 2011», Маладзечна

Рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]

У рэпертуары «Элегіі» больш за 90 песень на ўласныя тэксты і музыку, а таксама на вершы беларускіх паэтаў Навума Гальпяровіча, Людмілы Рублеўскай, Васіля Жуковіча, Веры Вярбы і іншых, паэтаў-землякоў, вядомых бардаў: лірычныя, раманс, турыстычныя, гумарыстычныя, шансон, інструментальная класічная, народная музыка, беларускія народныя песні, уласныя інструментальныя творы.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Запісаныя 5 дыскаў з песнямі, у т. л. Два апошніх — «Іду са словам да людзей» (2009), «На востраве душы» (2012) в рамках проекта «Незабыўныя імёны Вілейшчыны».

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Таццяна Захарыч — кіраўнік, аўтар-выканаўца, фортэпіяна, гітара.
  • Уладзімір Лапцік — гітара, аранжыроўка песень
  • Аксана Жук — скрыпка
  • Уладзімір Цанунін[1] — гітара, аўтар-выканаўца
  • Аляксандр Сяліцкі — гукарэжысёр

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]