Электравоз

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Электравоз серыі ЧС-2

Электравоз — неаўтаномны лакаматыў, што рухаецца электрарухавікамі, усталяванымі ў ім і атрымлівае электраэнергію ад знешняй электрасеткі праз цягавыя падстанцыі і кантактную сетку або ад акумулятараў, усталяваных на электравозе.

Гісторыя электравоза[правіць | правіць зыходнік]

Спробы выкарыстаць электрычную энергію для механічнай працы прадпрымаліся з пачатку XIX стагоддзя. Даследванні Б. С. Якобі, праведзеныя ў 1834 годзе з сабраным ім электрарухавіком, абсталяваным верцільным якарам, мелі важнае значэнне для стварэння аўтаномных відаў электрычнай цягі. Адначасова ў ЗША, Германіі, Францыі праводзіліся даследванні па перамяшчэнні макетаў экіпажаў з дапамогай электрычных рухавікоў. У 1838 годзе Р. Давідсан здзейсніў тэставыя паездкі з двухвосевы каляскай масай 5 тон на ўчастку чыгункі ГлазгаЭдынбург. У 1845 годзе прафесар Паж вылучае прапанову па стварэнні электрычнай чыгункі працягласцю 7,5 км на ўчастку Вашынгтон — Бладэнсбург. Пры першых паездках тэставы электравоз дасягнуў хуткасці 30 км/г.

У 1879 годзе на Германскай прамысловай выставе дэманстраваўся электравоз магутнасцю 3 к.с., створаны нямецкім інжынерам Вернерам фон Сіменсам. Лакаматыў выкарыстоўваўся для катання наведвальнікаў па тэрыторыі выстаўкі. Хуткасць складала 6,5 км/г, лакаматыў сілкаваўся ад трэцяй рэйкі пастаянным токам напружаннем 160 Вольт.

У снежні 1879 года Вільям Хамер пачаў працаваць памочнікам у лабараторыі Томаса Эдысана і ўдзельнічаў у эксперыментах па стварэнні электравоза.

Першай у свеце была электрыфікавана чыгунка Балтымар - Агая працягласцю 115 км. На ёй электраэнергія падводзілася да электравоза па трэцяй рэйцы. Напружанне пастаяннага току ў трэцяй рэйцы было 650 В. У Францыі і Англіі ў 20-х гадах XX стагоддзя электрыфікаваныя чыгункі на пастаянным току напругай 1200 і 1500 В. Францыя пасля перайшла на напружанне 3000 В.

Еўрапейскія вытворцы[правіць | правіць зыходнік]

Вытворцамі электравозаў у Еўропе з'яўляюцца карпарацыі Alstom, ADtranz, Bombardier, Skoda, Siemens AG (напрыклад, BR 185, E44, E64). Вытворчасць электравозаў ажыццяўляецца ў Германіі, Францыі, Італіі, Швейцарыі, Аўстрыі, Швецыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Турцыі, Чэхіі, Польшчы. На Еўропу прыпадае большая частка ўсіх электрыфікаваных чыгунак у свеце, адпаведна ў Еўропе ж электравозабудаванне атрымала найбольшае развіццё. Вытворчасць электравозаў у Еўропе пакрывае не толькі ўнутранаеўрапейскія патрэбы ў дадзеных тыпах лакаматываў, але і складаюць вялікую частку ўсяго агульнасусветнага экспарту электрычных лакаматываў.

На электрыфікаваных чыгунках Еўропы з прычыны прысутнасці розных відаў электрыфікацыі выкарыстоўваюцца электравозы розных сістэм сілкавання і напругі: Нідэрланды - 1500 В, Бельгія, Італія, Польшча, Беларусь - 3000 В, Іспанія, Вялікабрытанія - 750 і 1500 В.

Тыпы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]