Магілёўскае электрадэпо (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Электрадэпо Магілёўскае)
Электрадэпо «Магілёўскае»
Mahilioŭskaje depot
Аўтазаводская лінія
Зеленалужская лінія
Мінскі метрапалітэн
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата адкрыцця 1 верасня 2003 г.
Тыпы вагонаў

81-717/714, 81-540/541;

Stadler M110/M111
Адрас Вялікае Сціклева, 102
Найбліжэйшая станцыя «Магілёўская»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аўтазаводская лінія
Красны Бор
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Каменная горка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кунцаўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»
Шабаны

«Магілёўскае» (ЦЧ-2) — электрадэпо Мінскага метрапалітэна, абслугоўвае Аўтазаводскую лінію і Зеленалужскую лінію. Было адкрыта 1 верасня 2003 года.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Будаўніцтва новага корпуса

Дэпо было пабудавана ў 2003 годзе ў складзе 4-й чаргі будаўніцтва Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна. Увод яго ў эксплуатацыю значна палегчыў жыццё працаўнікам метрапалітэна і вырашыў шмат праблем рамонту і адстою рухомага саставу метрапалітэна: раней абедзве лініі абслугоўвала адзінае дэпо «Маскоўскае».

Да 1 чэрвеня 2009 года выкарыстоўваліся чатырохвагонныя цягнікі, затым лінію сталі абслугоўваць 29 пяцівагонных саставаў і адзін рэзервовы вагон.

У красавіку 2019 года ў дэпо з’явіўся першы Stadler M110/M111 у Мінскім метрапалітэне.

З 6 лістапада 2020 года ЦЧ-2 Магілёўскае пачало абслугоўваць Зеленалужскую лінію да адкрыцця Слуцкага электрадэпо[1].

Абслугоўваемыя лініі[правіць | правіць зыходнік]

# Лінія Перыяд
2 Аўтазаводская з 2003 — цяперашні час
3 Зеленалужская з 2020 — цяперашні час

Дэпо злучана дзвюма аднапутнымі СЗГ са станцыяй Магілёўская.

Рухомы састаў[правіць | правіць зыходнік]

Тып Перыяд
81-717/714 2003 — цяперашні час
81-717.5/714.5 2003 — цяперашні час
81-717.5М/714.5М 2005 — цяперашні час
81-541Б 2009 — цяперашні час
Stadler M110/M111 2020 — цяперашні час

ЦЧ-2 абслугоўвае вагоны мадэлі 81-717.5/81-714.5, 81-717.5 М/714.5 М (неафіцыйная назва «Нумарныя»), а таксама 81-540б/541б вытворчасці Мыцішчанскага машынабудаўнічага завода і Вагонмаша. Дэпо абслугоўвае і сучасныя цягнікі Stadler M110/M111, 6 чатырохвагонных для Зеленалужскай лініі і 4 пяцівагонных для Аўтазаводскай.

Усяго электрадэпо «Магілёўскае» мае 36 пяцівагонных саставаў (181 вагон) і 6 чатырохвагонных саставаў (24 вагоны)[2].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]