Электрамагнітнае ўзаемадзеянне

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Электрамагнітнае ўзаемадзеянне — адно з чатырох фундаментальных узаемадзеянняў. Электрамагнітнае ўзаемадзеянне існуе паміж часціцамі, якія валодаюць электрычным зарадам. З сучаснага пункту гледжання электрамагнітнае ўзаемадзеянне паміж зараджанымі часціцамі ажыццяўляецца не прама, а толькі з дапамогай электрамагнітнага поля.

З пункту гледжання квантавай тэорыі поля электрамагнітнае ўзаемадзеянне пераносіцца безважным базонам - фатонам (часціцай, якую можна прадставіць як квантавае ўзбуджэнне электрамагнітнага поля). Сам фатон электрычным зарадам не валодае, а значыць не можа непасрэдна ўзаемадзейнічаць з іншымі фатонамі.