Электрамагнітная індукцыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Класічная электрадынаміка
VFPt Solenoid correct2.svg
Электрычнасць · Магнетызм
Гл. таксама «Фізічны партал»

Электрамагні́тная інду́кцыя — узнікненне электрарухаючай сілы ў праводзячым контуры, які знаходзіцца ў пераменным магнітным полі. З'ява была адкрыта Майклам Фарадэем ў 1831 годзе.

Колькасна электрамагнітная індукцыя вызначаецца законам Фарадэя:

\mathcal E  = - \frac {d\Phi} {dt}

Такім чынам, электрарухаючая сіла, што індуцыруецца ў контуры, тым большая, чым хутчэй змяняецца магнітны паток праз паверхню, абмежаваную гэтым контурам.