Электрарухальная сіла
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Электрарухальная сіла (ЭРС) — фізічная велічыня, якая вымяраецца работай старонніх сіл неэлектрычнага паходжання па пераносе адзінкавага электрычнага зараду па замкнёным контуры. Азначаецца E, і вымяраецца, падобна электрычнаму напружанню, у вольтах.[1]
ЭРС ствараецца і падтрымліваецца ператварэннем у электрычную энергію механічнай (у электрычных машынах), хімічнай (у гальванічных элементах), цеплавой (у тэрмаэлементах) і іншых відаў энергіі. У электрычным ланцугу поўная ЭРС роўная алгебраічнай суме падзенняў напружання на ўсіх яго ўчастках. ЭРС крыніцы току роўная рознасці патэнцыялаў на яго полюсах пры разамкнёным ланцугу.
Зноскі
- ↑ Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.11. Футбол — Яя; Дадатак / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1974. — 656 с.: іл., карты. — С.432.
| Няма спасылак на крыніцы.
Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |
| Гэта пачатак артыкула па фізіцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |