Электронвольт
Электро́нво́льт (скарочана эВ або eV) — пазасістэмная адзінка вымярэння энергіі, якая шырока выкарыстоўваецца ў атамнай і квантавай фізіцы. Адзін электронвольт роўны энергіі, якая неабходная для пераносу электрона ў электрастатычным полі паміж кропкамі з розніцай патэнцыялаў 1 В. Так як праца пры пераносе зарада q роўная qU (дзе U — рознасць патэнцыялаў), а зарад электрона складае −1,602 176 487(40)×10−19 Кл, то
Як правіла, у электронвольтах выяўляецца маса элементарных часціц (зыходзячы з ураўнення Эйнштэйна Е = mc²). 1 эВ/c² роўны 1,782 661 758(44)·10−36 кг, і наадварот, 1 кг роўны 5,609 589 12(14) эВ/c². 1 атамная адзінка масы роўная 931,4 МэВ/c².
У тэмпературных адзінках 1 эВ = 11 604,505(20) кельвін (гл. пастаянная Больцмана). [1]
У хіміі часта выкарыстоўваецца малярны эквівалент электронвольта. Калі адзін моль электронаў перанесены паміж кропкамі з рознасцю патэнцыялаў 1 В, ён набывае (або губляе) энергію 96 485,3383(83) Дж, роўную значэнню 1 эВ на лік Авагадра. Гэтая велічыня лікава роўная пастаяннай Фарадэя.
У электронвольтах вымераецца таксама шырыня распаду
элементарных часціц і іншых квантавамеханічных станаў, напрыклад ядзерных энергетычных узроўняў. Шырыня распаду — гэта нявызначанасць энергіі стану, звязаная з часам жыцця стану
суадносінамі нявызначанасцяў:
). Часціца з шырынёй распаду 1 эВ мае час жыцця 6,582 118 89(26)·10−16 с. Наадварот, квантавамеханічны стан з часам жыцця 1 с мае шырыню 4,135 667 33(10)·10−15 эВ.
Кратныя і дзельныя адзінкі[правіць]
У ядзернай фізіцы звычайна выкарыстоўваюцца велічыні кіла- (
), мега- (
) і гіга- (
) электронвольт.
| Кратныя | Дзельныя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| парадак | назва | азначэнне | парадак | назва | азначэнне | ||
| 101 эВ | дэкаэлектронвольт | даэВ | daeV | 10−1 эВ | дэцыэлектронвольт | дэВ | deV |
| 10² эВ | гектаэлектронвольт | гэВ | heV | 10−2 эВ | сантыэлектронвольт | сэВ | ceV |
| 10³ эВ | кілаэлектронвольт | кэВ | keV | 10−3 эВ | міліэлектронвольт | мэВ | meV |
| 106 эВ | мегаэлектронвольт | МэВ | MeV | 10−6 эВ | мікраэлектронвольт | мкэВ | µeV |
| 109 эВ | гігаэлектронвольт | ГэВ | GeV | 10−9 эВ | нанаэлектронвольт | нэВ | neV |
| 1012 эВ | тэраэлектронвольт | ТэВ | TeV | 10−12 эВ | пікаэлектронвольт | пэВ | peV |
| 1015 эВ | петаэлектронвольт | ПэВ | PeV | 10−15 эВ | фемтаэлектронвольт | фэВ | feV |
| 1018 эВ | экзаэлектронвольт | ЭэВ | EeV | 10−18 эВ | атаэлектронвольт | аэВ | aeV |
| 1021 эВ | зетаэлектронвольт | ЗэВ | ZeV | 10−21 эВ | зептаэлектронвольт | зэВ | zeV |
| 1024 эВ | ётаэлектронвольт | ІэВ | YeV | 10−24 эВ | ёктаэлектронвольт | іэВ | yeV |
Некаторыя значэнні энергіі ў электронвольтах[правіць]
| Цеплавая энергія паступальнага руху адной малекулы пры пакаёвай тэмпературы |
|
| Энергія іанізацыі атама вадарода |
|
| Энергія электрона ў прамянёвай трубцы тэлевізара |
|
| Энергіі касмічных прамянёў |
|
|
|
|
| альфа-часціцы |
|
| бэта-часціцы і гама-прамяні |
|