Электрычная падстанцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падстанцыя 115 кВ, Мінесота

Электры́чная падста́нцыя таксама трансфарма́тарная падста́нцыя — электраўстаноўка, прызначаная для прыёму, пераўтварэння і размеркавання электрычнай энергіі, якая складаецца з трансфарматараў або іншых пераўтваральнікаў электрычнай энергіі, прылад кіравання, размеркавальных і дапаможных прылад.

Паняцце «падстанцыя» ўзнікла падчас развіцця вялікіх сетак, калі кожная падстанцыя была часткай сваёй электрастанцыі і цалкам ад яе залежала.

Электрападстанцыі могуць размяшчацца на адкрытых пляцоўках, у зачыненых памяшканнях, пад зямлёй і на апорах, у адмысловых памяшканнях. Адрозніваюцца звычайна намінальным напружаннем, у Беларусі самай магутнай з’яўляецца падстанцыя 750 кВ «Беларуская».

Прызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Падстанцыя, у якой стаяць павышальныя трансфарматары, павышае электрычнае напружанне пры адпаведным зніжэнні значэння сілы току, тым часам як паніжальная падстанцыя памяншае выходнае напружанне пры прапарцыйным павелічэнні сілы току.

Павышэнне перадаванага напружання неабходна для шматразовай эканоміі металу ў правадах ЛЭП, і памяншэння страт на актыўным супраціўленні. Неабходную плошчу сячэння правадоў вызначае толькі сіла праходзячага току і патрабаванне адсутнасці ўзнікнення кароннага разраду. Таксама памяншэнне сілы праходзячага току цягне за сабой памяншэнне страт энергіі, якія знаходзяцца ў прамой квадратычнай залежнасці ад значэння сілы току. З іншага боку, каб пазбегнуць высакавольтнага электрычнага прабоя, прымяняюцца спецыяльныя меры: выкарыстоўваюцца спецыяльныя ізалятары, правады разносяцца на дастатковую адлегласць і г. д. Асноўная ж прычына павышэння напружання складаецца ў тым, што чым вышэй напружанне, тым большую электрычную магутнасць і на большую адлегласць можна перадаць па лініі электраперадачы.

Паміж генеравальнай станцыяй і спажыўцом, электраэнергія можа праходзіць праз некалькі падстанцый з рознымі ўзроўнямі напружання.

Камплектная трансфарматарная падстанцыя мачтавага тыпу (звычайна выкарыстоўваюцца ў сельскай мясцовасці)

Будова[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя элементы электрападстанцый:

Трансфарматарная вежа 15 кВ/400 В. Лесьна Падляска, Польшча.
    • Шчыт пастаяннага (аператыўнага) току
    • Дызельныя генератары і іншыя аварыйныя крыніцы энергіі (на буйных і асабліва важных падстанцыях).
  • Сістэмы абароны і аўтаматыкі:
    • Прылады рэлейнай абароны і супрацьаварыйнай аўтаматыкі для сілавых ліній, трансфарматараў, шын.
    • Аўтаматычная сістэма кіравання.
    • Сістэма тэлемеханічнага кіравання.
    • Сістэма тэхнічнага і камерцыйнага ўліку электраэнергіі.
    • Сістэма тэхналагічнай сувязі энергасістэмы і ўнутранай сувязі падстанцыі.
  • Сістэма зазямлення, уключаючы зазямліцелі і контур зазямлення.
  • Маланкаабаронныя збудаванні
  • Дапаможныя сістэмы:
    • Сістэма вентыляцыі, кандыцыяніравання, абагравання
    • Сістэма аўтаматычнага пажаратушэння
    • Сістэма асвятлення тэрыторыі
    • Сістэма ахоўна-пажарнай сігналізацыі, кіравання доступам
    • Сістэма тэхналагічнага і ахоўнага відэаназірання.
    • Прылады плаўкі галалёду на паветраных лініях.
    • Сістэмы аварыйнага збору масла.
    • Сістэмы сілкавання масланапоўненых кабеляў.
    • Бытавая, ліўневая каналізацыя, водаправод.
  • Бытавыя памяшканні, склады, майстэрні і іншае.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]