Элемент злачынства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элемент злачынстваM:
The Element of Crime
Постар фільма
Жанр Драма
Рэжысёр Ларс фон Трыер
Прадзюсар Пер Хольст
Сцэнарыст Ларс фон Трыер
Нільс Форсель
У галоўных
ролях
Майкл Элфік
Эсманд Найт
Мі Мі Лэй
Джэральд Уэлс
Аператар Том Элінг
Кампазітар Бо Хольтэн
Кінакампанія Kærne Film
Працягласць 104 хв.
Краіна Сцяг Даніі Данія
Мова англійская
Год 1984
Папярэдні фільм
Наступны фільм Эпідэмія
IMDb ID 0087280

«Элемент злачынства» (англ.: The Element of Crime) — драматычны фільм дацкага рэжысёра Ларса фон Трыера, зняты ў 1984 годзе паводле сцэнарыя Ларса фон Трыера і Нільса Форселя. З’яўляецца першым фільмам трылогіі «Еўропа» рэжысёра поруч з фільмамі «Эпідэмія» (1987) і «Еўропа» (1991). Прэм’ера карціны адбылася на 37-м Канскім кінафестывалі 1984 года, дзе яна здабыла гран-пры тэхнічнай камісіі, а таксама намінавалася на залатую пальмавую галіну — галоўны прыз фестываля.