Элем Германавіч Клімаў
| Элем Клімаў | |
| Імя пры нараджэнні: | Элем Германавіч Клімаў |
|---|---|
| Дата нараджэння: | 9 ліпеня 1933 |
| Месца нараджэння: | Сталінград, РСФСР, СССР |
| Дата смерці: | 26 кастрычніка 2003 (70 гадоў) |
| Месца смерці: | Масква, Расійская Федэрацыя |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | кінарэжысёр, сцэнарыст |
| Кар'ера: | 1959 — 1989 |
| IMDb: | ID 0459552 |
| Узнагароды: | |
Элем Германавіч Клімаў (руск.: Эле́м Ге́рманович Кли́мов; 9 ліпеня 1933 -26 кастрычніка 2003) — савецкі кінарэжысёр. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1997). У 1986-1988 гадах - старшыня СК СССР. Член КПСС з 1962 года.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Э. Г. Клімаў нарадзіўся 9 ліпеня 1933 года ў Сталінградзе (цяпер Валгаград). Пасля заканчэння ў 1957 Маскоўскага авіяцыйнага інстытута працаваў інжынерам-канструктарам на адным з маскоўскіх заводаў, а таксама супрацоўнічаў у Маладзёжнай рэдакцыі Усесаюзнага радыё і Цэнтральнага тэлебачання і ў Маскоўскай філармоніі.
У 1964 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт ВГІКа (майстэрня Е. Л. Дзігана) і пачаў працаваць на кінастудыі «Масфільм».
Першым поўнаметражным фільмам Клімава была камедыя «Сардэчна запрашаем, ці Староннім уваход забаронены» (1964), якая мела вялікі поспех у краіне. Аднак наступны фільм рэжысёра «Прыгоды зубнога ўрача» (1965) выйшаў у 1967 г. у абмежаваным пракаце (78 копій) і быў «пакладзены на паліцу». Паўторны выпуск адбыўся толькі ў 1987 годзе. Пазней Клімаў казаў, што і сам не быў задаволены гэтым фільмам.
Таксама Клімаў завяршыў (разам з Г. Лаўровым і М. Хуцыевым) няскончаны фільм М. Рома "І ўсё-такі я веру".
У 1965 годзе ажаніўся з Ларысай Шапіцька.
У канцы 1980-х гадоў меў намер экранізаваць раман М.Булгакава «Майстар і Маргарыта», для якога сумесна з братам Германам напісаў сцэнарый - аднак гэтая задума так і засталася нерэалізаваная.
Э. Г. Клімаў памёр 26 кастрычніка 2003 г ад інсульту. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.
Узнагароды [правіць]
- Залаты медаль, Прэмія за рэжысуру, Дыплом СК СССР на ВКФ спартыўных фільмаў (за фільм "Спорт, спорт, спорт", 1970).
- Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1976)
- Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1997)
- Прыз FIPRESCI МКФ у Венецыі (за фільм "Агонія", 1982).
- Залаты прыз МКФ у Маскве (за фільм "Ідзі і глядзі", 1985).
- Лаўрэат ВКФ у намінацыі «Галоўны спецыяльны прыз кінафестывалю» (1986).
- Ганаровы член Брытанскага кінаінстытут (з 1987 года).
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.341
Спасылкі [правіць]
- Відэапартрэт Элема Клімава на сайце www.newstube.ru
- Элем Клімаў(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Элем Клімаў у «Энцыклапедыі айчыннага кіно»
- Асобы
- Нарадзіліся 9 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Валгаградзе
- Памерлі 26 кастрычніка
- Памерлі ў 2003 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Кінарэжысёры паводле алфавіту
- Кінарэжысёры СССР
- Кінарэжысёры Расіі
- Кінарэжысёры XX стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіту
- Сцэнарысты СССР
- Сцэнарысты Расіі
- Народныя артысты Расіі
- Члены КПСС
- Члены Саюза кінематаграфістаў СССР
- Выпускнікі УДІКа
- Сацыялістычны рэалізм
- Памерлі ад інсульту
- Пахаваныя на Траекураўскіх могілках
