Элен Уайт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элен Уайт

Дзейнасць пісьменніца, багаслоў
Нараджэнне 26 лістапада 1827(1827-11-26)[1][2][…]
Смерць 16 ліпеня 1915(1915-07-16)[1][3][…] (87 гадоў)
Пахаванне
Бацька Robert Harmon[d]
Маці Eunice Harmon[d][5]
Муж James S. White[d][6]
Дзеці Henry N. White[d][6], James Edson White[d][6], William C. White[d][6] і John H. White[d][6]

Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Элен Уайт (англ.: Ellen Gould White; сапр. Гарман (Harmon) 26 лістапада 182716 ліпеня 1915) — ідэйны рэфарматар адвентызма і суарганізатар царквы адвентыстаў сёмага дня.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Элэн Гульда Уайт нарадзілася ў сям’і фермераў Роберта і Юнікі Гарман. У сям’і ўсе былі спадкаемнымі членамі метадысцкай царквы. Ранняе дзяцінства Элен прайшло за некалькі міль ад невялічкага мястэчка Горам, штат Мэн. У сем гадоў Элен з бацькамі пераехала ў мястэчка Портленд, штат Мэн. Тут яна і яе сям’я сталі паслядоўнікамі Уільяма Мілера, зашто пасля былі выключаны з метадысцкай царквы. Аднак пасля таго, як не адбылася чаканая падзея, прадказаная Мілерам у яго спробах тлумачэння кнігі Адкрыцця (Апакаліпсісу) з Новага Запавету і Данііла са Старога Запавету, яна, па ўласных сцвярджэннях, мела шэраг адкрыццяў і бачанняў пра ўваход Ісуса Хрыста ў Нябесную скінію, пра неабходнасць выконваць суботу з Дэкалогу (Дзесяці Запавядзей, і пра іншыя змены ў дактрынах адвэнтызма, што паклала пачатак яе прапаведніцка-рэфарматарскай дзейнасці. Была ў ліку заснавальнікаў і рэфарматараў канфесіі адвэнтыстаў сёмага дня. Паводле вучэння адвэнтыстаў, бачанні Элэны Уайт паклалі пачатак вяртанню людзей да здаровага ладу жыцця, правільным узаемаадносінам з Богам і шырокай місіянерскай дзейнасці адвентыстаў сёмага дня.

Зноскі

  1. а б Ellen Gould Harmon White // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ellen White // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Ellen Gould Harmon White // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в Ellen Gould Harmon White // Find a Grave — 1996. Праверана 3 сакавіка 2023.
  5. Numbers R. White, Ellen Gould Harmon // American National Biography Online / S. Ware[New York]: Oxford University Press, 2000. — ISSN 1470-6229 Праверана 21 лютага 2023.
  6. а б в г д Ellen Gould White (Harmon) // geni.com — 2006. Праверана 3 сакавіка 2023.