Эльвіра Пятроўна Герасімовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эльвіра Пятроўна Герасімовіч
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1925(1925-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 2015(2015-07-22) (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера мастацтвазнаўства
Месца працы Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Вядомая як Рэктар БДАМ (19681984)
Партыя
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За працоўную доблесць»
Медаль «За працоўную доблесць»

Эльвіра Пятроўна Герасімо́віч (5 чэрвеня 1925, Мінск) — 22 ліпеня 2015, Мінск) — беларускі тэатразнаўца, актрыса, педагог. Кандыдат мастацтвазнаўства (1956), прафесар (1977). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1974)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1949, курс Е. Міровіча)[1], дзе і працавала. У 1968—1984 гг. рэктар інстытута, з 1984 года прафесар кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў.

У 1951—1952 гг. першы сакратар Ленінскага раённага камітэта ЛКСМБ Мінска[2]. У 1957—1968 гг. інструктар, загадчык сектара мастацтва ЦК КПБ[1].

Памерла 22 ліпеня 2015 года[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гісторыю беларускага тэатра[1], у прыватнасці творчасць Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа ў міжваенны перыяд, праблемы тэатральнай педагогікі, прафесійнага выхавання акцёра[1]. Тэма кандыдацкай дысертацыі «Асноўныя этапы творчага шляху Беларускага дзяржаўнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа (1921—1941 гг.)» (Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. Луначарскага  (руск.), Масква, 1956).

Творчая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар шматлікіх сцэнарыяў для тэле- («Людзі на балоце» паводле І. Мележа, 1960) і радыёпастановак («Сэрца на далоні» паводле І. Шамякіна, «Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага, «Сляды на асфальце» паводле В. Быкава, «На струнах буры» паводле Л. Арабей) і інш.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г д Герасимович Эльвира Петровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 145. — 737 с.
  2. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 72. — 702 с. — 9 500 экз.
  3. Эльвіра Пятроўна Герасімовіч

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т., Т. 2. Габой — Карціна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 2. — С. 72. — 702 с. — 9 500 экз.
  • Республика Беларусь: энциклопедия. В 6 т. Т. 3. — Минск, 2006.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]