Вулкан Эльдфетль

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Эльдфетль)
Перайсці да: рух, знайсці
Эльдфетль
ісл.: Eldfell
Эльдфетль
Від з самалёта на вулкан Эльдфетль
Каардынаты: 63°25′49.99″ пн. ш. 20°14′47.79″ з. д. / 63.430553° пн. ш. 20.246608° з. д. (G) (O) (Я)
Размяшчэнне

Сцяг Ісландыі Ісландыя, в.Хеймаэй
Рэгіён Сюдурланд

Форма вулкана

Стратавулкан

Апошняе вывяржэнне

1973

Вышыня вяршыні

279 м [1]


Эльдфетль (Ісландыя)
Эльдфетль
Эльдфетль
Commons-logo.svg Катэгорыя на Вікісховішчы

Эльдфетль (ісл.: Eldfell; літаральна: Вогненная гара) — вулкан у Ісландыі.

Вулкан Эльдфетль знаходзіцца на востраве Хеймаэй архіпелага Вестманаэяр, на поўдзень ад вострава Ісландыі. Утварыўся 23 студзеня 1973 года ў выніку вывяржэння на ўскраіне горада Хеймаэй. Вывяржэнне Эльдфетля было і для навукоўцаў, і для мясцовых жыхароў поўнай нечаканасцю. Выкіды з вулкана працягваліся да ліпеня 1974 года, пасля чаго Эльдфетль страціў актыўнасць. Новыя вывяржэнні, па меркаванні спецыялістаў, малаверагодныя. Вышыня Эльдфетля складае каля 200 метраў.

У час вывяржэння 23 студзеня 1973 года горад Хеймаэй быў практычна засыпаны чорным вулканічным попелам, многія дамы разбураныя. Распаленая лава, што цякла ў мора, пагражала існаванню рыбалоўнага і транспартнага порта Хеймаэй. Усё насельніцтва вострава (4,227 чалавек) было тэрмінова эвакуіравана судамі рыбалоўнага флоту вострава. Пасля заканчэння актыўнай фазы вывяржэння і аднаўлення будынкаў пераважная частка мясцовых жыхароў вярнулася на востраў. Астуджаная з дапамогай марской вады лава павялічыла плошчу вострава. На гэтай новай тэрыторыі былі пабудаваныя 200 будынкаў.

Зноскі


Шаблон:Вулканы Ісландыі