Элівагарскія флюмены

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інфрачырвоная выява Тытана. Элівагарскія флюмены — калю краю дыска ўверсе злева

Элівагарскія флюмены (англ.: Elivagar Flumina) — адзіная сістэма каналаў на Тытане, па якіх, імаверна, цякуць вадкія вуглевадароды.

Геаграфія і геалогія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзяцца на Тытане па каардынатах 19°18′ пн. ш. 78°30′ з. д. / 19,3° пн. ш. 78,5° з. д. / 19.3; -78.5[1], на заходняй мяжы раёна пад назвай Фенсал, на поўнач ад вобласці Ксанаду, у вялікім кратары Менрва. Максімальны памер структуры складае 260 км.

Сістэма каналаў складаецца з чатырох асноўных каналаў і трох невялікіх, якія ўзнікаюць прыкладна ў пятнаццаці кіламетрах ад паўднёва-ўсходняга краю кратэра Менрва, і цячэ ў паўночна-ўсходнім напрамку амаль на 200 км, далей па меры іх распаўсюджвання два канала даволі выразна прымаюць форму возера, памерамі прыкладна 250×150 км.

Вобласць з дзюн выразна бачная на паўночным усходзе дадзенай структуры. Сістэма каналаў названая ў гонар Элівагара, у скандынаўскай міфалогіі — 12 атрутных ледзяных патокаў.[1]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі