Элізабет Бадзінтэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Элізабет Бадзінтэр
Дата нараджэння:

5 сакавіка 1944

Месца нараджэння:

Булонь-Біянкур, Францыя

Грамадзянства:

Сцяг Францыі Францыя

Кірунак:

фемінізм, рэспубліканізм

Аказалі ўплыў:

Сімона дэ Бавуар, Мары Жан Антуан Нікаля Кандарсэ

Элізабет Бадзінтэр (фр.: Élisabeth Badinter; 5 сакавіка 1944, Булонь-Біянкур, Францыя) — французская мыслярка, філосаф, феміністка, пісьменніца, аўтар шматлікіх гістарычных і філасофскіх эсэ, прысвечаных жаночаму пытанню, мацярынству і ідэям французскага рэспубліканізму. Спецыялістка па эпохе Асветніцтва. Актыўная публіцыстка-змагарка за ідэі свецкага рэспубліканізму. Працягвае ідэі ўніверсалісцкага фемінізму, натхнённага ідэямі Кандарсэ, а ў 20-ым стагоддзі ідэямі Сімона дэ Бавуара. З'яўляецца найбольш прынцыповай, але не сляпой і вельмі крытычнай паслядоўніцай бавуарызму. У 21-ым стагоддзі Э. Бадзінтэр фактычна ўзначальвае французскі гэтак званы ўніверсаліцскі рэспубліканскі фемінізм. Выкладае ў Парыжскай Політэхнічнай школе.

Акрамя гэтага з'яўляецца надзвычай удалай бізнес-кабетай: узначальвае рэвізійны савет магутнай медыягрупы «Publicis», дзе валодае 10,16% акцый.

У шлюбе з Раберам Бадзінтэрам, вядомым адвакатам, палітыкам і эсэістам.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сярод твораў варта прыгадаць наступныя (ніводны да гэтага часу не перакладаўся на беларускую мову):

  • «І ў дадатак каханне: гісторыя мацярынскага інстынкту ў 17-20 стст.» (L'Amour en plus : histoire de l'amour maternel (XVIIe au XXe siècle), 1980);
  • «Эмілі, Эмілі, аб жаночай амбітнасці ў 18-ым стагоддзі» (Émilie, Émilie, L'ambition féminine au XVIIIe siècle, 1983);
  • «Ён - гэта яна» (L'Un est l'autre, 1986);
  • «Кандарсэ. Інтэлігент у палітыцы» (Condorcet. Un intellectuel en politique, 1988, avec Robert Badinter);
  • «ХY, аб мужчынскай тоеснасці» (XY, de l'identité masculine, 1992);
  • «Памылковы шлях» (Fausse route : Réflexions sur 30 années de féminisme, 2003);
  • «Канфлікт: маці і жанчына» (Le conflit, la femme et la mère, 2010).