Эліза Банапарт

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эліза Банапарт, партрэт працы Мары-Гіямін Бенуа, каля 1805

Эліза Банапарт (поўнае імя Марыя Ганна Эліза Банапарт фр. Marie Anne Elisa Bonaparte; у замужжы Бачыокі італ. Bacciochi), (3 студзеня 1777, Аяча, Корсіка — 6 жніўня 1820, Трыест, Аўстрыйская імперыя) — вялікая герцагіня Тасканская (1809-1814 ), княгіня Лукская і П'ёмбінская (1805-1814), старэйшая з сясцёр Напалеона Банапарта.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эліза нарадзілася ў Аяча, на Корсіцы. Яна была чацвёртым дзіцем і першай дачкой Карла Буанапартэ і Летыцыі Рамаліна. Выхоўвалася ў арыстакратычным пансіёне ў Сен-Сіры. З усіх сясцёр Эліза больш за ўсіх была падобная да Напалеона, як вонкава, так і характарам.