Эмамалі Рахмон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эмамалі Рахмон

Эмамалі РАХМО́Н (тадж.: Эмомалӣ Раҳмон); 5 кастрычніка 1954, дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Таджыкістана.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эмамалі Рахмон нарадзіўся 5 кастрычніка 1952 года ў пасёлку Дангара Кулябскай вобласці Таджыкскай ССР. Скончыўшы сярэднюю школу, ён пачаў працаваць электрыкам маслазавода ў Курган-Цюбе, затым з 1971 па 1974 ён служыў матросам на Ціхаакіянскім флоце, а пасля заканчэння службы вярнуўся на завод. У 1982 годзе Рахмон скончыў эканамічны факультэт Таджыкскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1976 па 1988 працаваў сакратаром праўлення калгаса Дангарынскага раёна Кулябскай вобласці, старшынёй прафкама гэтай гаспадаркі, а таксама займаў пасаду ў партыйных органах. У чэрвені 1988 года Рахмон стаў дырэктарам саўгаса ім. Леніна Дангарынскага раёна, займаючы гэтую пасаду да лістападзе 1992 г.