Эмануэль Шыканедэр

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Эмануэль Шыканедэр
Emanuel Schikaneder
Emanuel Schikaneder.jpg
імпрэсарыё, драматург, спявак, акцёр
Дата нараджэння: 1 верасня 1751
Месца нараджэння: Штраўбінг, Баварыя
Дата смерці: 21 верасня 1812(1812-09-21) (61 год)
Месца смерці: Вена, Аўстрыйская імперыя
Род дзейнасці: оперны спявак (барытон), імпрэсарыё, лібрэтыст
Лагатып ВікіСховішча Эмануэль Шыканедэр на Вікісховішчы

Эмануэль Шыканедэр (ням.: Emanuel Schikaneder, народжаны Johann Joseph Schikaneder - Іаган Іозеф Шыканедэр; 1 верасня 1751, Штраўбінг, Баварыя - 21 верасня 1812, горад Вена, Аўстрыйская імперыя) — нямецкі оперны спявак (барытон), імпрэсарыа, драматург і лібрэтыст. Найбольш вядомы як лібрэтыст оперы «Чароўная флейта» В. А. Моцарта.

Пачатак кар'еры[правіць | правіць зыходнік]

Прыблізна ў 1773 годзе, Шыканедэ дэбютаваў у складзе тэатральнай трупы Мосера, якая ставіла, акрамя опер, фарсы і зінгшпілі. У 1777 годзе ён ажаніўся на актрысе гэтай трупы, Элеаноры Арт. У тым жа годзе ён удала сыграў Гамлета ў пастаноўцы ў Мюнхене. У 1778 годзе Шыканедэр стаў кіраўніком сваёй уласнай трупы. У 1780 годзе падчас гастроляў у Зальцбургу ён пазнаёміўся з Моцартам.

Пачынаючы з 1785 Шиканедер выступае ў Кернтнертор-тэатры ў Вене, працягваючы працаваць і ў Зальцбургу. У 1789 годзе трупа Шыканедэра ў Theater auf der Wieden, у прыгарадзе Вены. Пастаноўкі трупы, у тым ліку і опера Моцарта «Выкраданне з сераля», маюць вялікі поспех у публікі. Шыканедэр таксама ставіць шэраг опер на казачныя народныя сюжэты, часта выкарыстоўваючы для гэтага складаныя тэхнічныя рашэнні.

Чароўная флейта[правіць | правіць зыходнік]

Кульмінацыяй серыі казачных опер стала «Чароўная флейта» з музыкай Моцарта. Лібрэта было напісана Шыканедэрам, які выкарыстаў разам з традыцыйным сюжэтам шэраг масонскіх знакаў. Сам Шыканедэр сыграў у прэм'ернай пастаноўцы Папагена.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Kurt Honolka: Papageno. Emanuel Schikaneder. Der große Theatermann der Mozart-Zeit. Salzburg und Wien 1984, ISBN 3-7017-0373-6
  • Egon von Komorzynski: Emanuel Schikaneder. Ein Beitrag zur Geschichte des deutschen Theaters. Wien 1951.
  • Anke Sonnek: Emanuel Schikaneder. Theaterprinzipal, Schauspieler und Stückeschreiber, Schriftenreihe der Intern. Stiftung Mozarteum, Bd 11, Kassel 1999, ISBN 3-7618-1461-5
  • Michael Lorenz: Neue Forschungsergebnisse zum Theater auf der Wieden und Emanuel Schikaneder, Wiener Geschichtsblätter 4/2008, […] Wien 2008 (siehe Weblinks)
  • Tadeusz Krzeszowiak: Freihaustheater in Wien 1787—1801. Wirkungsstätte von W. A. Mozart und E. Schikaneder. Sammlung der Dokumente. Böhlau, Wien u. a. 2009, ISBN 978-3-205-77748-9.
  • Franz Krojer: Straubing, Schikaneder-Stadt, in: Aufschluss des Gäubodens, München 2006 (Differenz-Verlag), (PDF)
  • Eva Gesine Baur: Emanuel Schikaneder. Der Mann für Mozart, München 2012, C. H. Beck, ISBN 978-3-406-63086-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons