Эма Бантан

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Эма Бантан
Emma Bunton
фота
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння

21 студзеня 1976(1976-01-21) (38 гадоў)

Месца нараджэння

Лондан

Краіна

Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія

Прафесіі

спявачка, аўтар песень, тэлевядучая

Жанры

Поп-музыка, adult contemporary music

Псеўданімы

Бэбі-Спайс

Калектывы

Spice Girls

Лэйблы

Virgin, 19/Universal

emmabuntonofficial.co.uk
Commons-logo.svg Эма Бантан
Emma Bunton
на Вікісховішчы

Эма Лі Бантан (англ.: Emma Lee Bunton; нарадзілася 21 студзеня 1976 г., Лондан) — брытанская спявачка, аўтар песень і тэлевядучая.

Дамаглася вядомасці ў сярэдзіне 1990-х гадоў як удзельніца жаночай поп-гурта Spice Girls.

Пасля распаду гурта ў канцы 2000 года, Бантан занялася сольнай кар'ерай. Яе першы дыск «A Girl Like Me» выйшаў летам 2001 на студыі «Virgin Records» і разыйшоўся накладам у 750 тыс. копій. 18 снежня 2003 выйшаў другі сольны дыск Эмы Бантан «Free Me», які меў шырокі поспех у Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Галандыі, Польшчы і Японіі і быў распрададзены тыражом у 2,3 млн копій. У падтрымку дыска ў 2004 годзе ў Бантан прайшлі сольныя канцэрты ў Еўропе, ЗША і ў Азіі. 1 снежня 2006 г выйшаў трэці сольны дыск пад назвай «Life In Mono» (тыраж — 500 тыс. копій).

У жніўні 2007 года ў Эмы нарадзіўся сын, якога назвалі Бо Лі Джонс (англ. Beau Lee Jones). 6 мая 2011 года Бантон нарадзіла сына, якога назвалі Tate.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]