Эмерык Аўгуст Чапскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
граф Эмерык Аўгуст Гутэн-Чапскі
польск.: Emeryk August Hutten-Czapski
Герб «Ляліва» зменены (Герб «Гутэн-Чапскі»)
Герб «Ляліва» зменены (Герб «Гутэн-Чапскі»)
Дэпутат III кадэнцыі польскага сейма (ад Навагрудскага ваяводства)
1930 — 1935
Дэпутат IV кадэнцыі польскага сейма (ад Навагрудскага ваяводства)
1935 — 1938

Нараджэнне 21 жніўня 1897(1897-08-21)[1]
Смерць 31 студзеня 1979(1979-01-31)[1] (81 год)
Род Чапскія
Імя пры нараджэнні польск.: Emeryk August Wojciech Hutten-Czapski
Бацька Караль Эмерыкавіч Чапскі
Маці Марыя Леанціна з Пуслоўскіх[d]
Веравызнанне каталік
Дзейнасць палітык, дыпламат
Узнагароды
залаты крыж Заслугі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмерык Ча́пскі, Эмерык Аўгуст Гутэн-Ча́пскі (Эмерык Аўгуст Гутэн-Чапскі, польск.: Emeryk August Hutten-Czapski; 21 (25) жніўня 1897, в. Станькава — 31 студзеня 1979) — польскі гісторык, палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З роду графаў Гутэн-Чапскіх, сын графа Караля Эмерыкавіча Чапскага.

У міжваеннай Польшчы ў 1925—1931 гг. быў старшынёй слонімскага аддзела Саюза землеўласнікаў з Беларускіх крэсаў. Уваходзіў у палітычную групоўку «віленскія кансерватары». У 1930 і 1935 г. выбіраўся дэпутатам («паслом») у польскі сейм.

З пачаткам Другой сусветнай вайны ў 1939 г. выехаў за мяжу, працаваў у польскіх дзяржаўных установах, застаўся ў эміграцыі. Даследаваў сувязі Рэчы Паспалітай з Італіяй. Сабраў багатую калекцыю старых карт Польшчы і ВКЛ, ініцыятар выдання «Каталога старых карт Польскай Рэчы Паспалітай у калекцыі Эмерыка Гутэн-Чапскага і іншых зборах» (1978).

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Szpoper, D. Sukcesorzy Wielkiego Księstwa. Myśl polityczna i działalność konserwatystów polskich na ziemiach litewsko-białoruskich w latach 1904—1939 / D. Szpoper. — Gdańsk : Arche, 1999. — 357 s.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]