Эмерык Каралевіч Чапскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эмерык Каралевіч Чапскі
Emeryk Hutten Czapski.jpg
POL COA Hutten-Czapski.svg
Герб «Ляліва» зменены (Герб «Гутэн-Чапскі»)
Наўгародскі віцэ-губернатар
1862 — 1865
Папярэднік: Эдуард Васільевіч Лерхе
Пераемнік: Оскар Фёдаравіч От
Санкт-Пецярбургскі віцэ-губернатар
1865 — 1867
Папярэднік: Леў Мікалаевіч Пяроўскі
Пераемнік: Павел Фёдаравіч Ліліенфельд-Тоаль
 
Веравызнанне: каталік
Нараджэнне: 18 лістапада 1828({{padleft:1828|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:18|2|0}})
Станькава, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя
Смерць: 4 студзеня 1897({{padleft:1897|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:4|2|0}}) (68 гадоў)
Кракаў, Аўстра-Венгрыя
Род: Чапскія
Бацька: граф Караль Станіслававіч Гутэн-Чапскі (1777—1836), мінскі павятовы маршалак
Маці: Фабіяна Міхалаўна Абуховіч (1794—1876)
Жонка: Эльжбета-Караліна фон Меендорф (1833—1916)
Дзеці: Караль-Ян-Аляксандр (1860—1904), мінскі гарадскі галава (1890—1901 ); Ежы (1861—1930), член Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, старшыня Мінскага таварыства дабрачыннасці; Сафія (1857—1911); Эльжбета (1868—1875)
 
Аўтограф: Аўтограф

Эмерык Каралевіч Чапскі (польск.: Emeryk Hutten-Czapski (Emeryk Zachariasz Mikołaj Seweryn Hutten-Czapski), руск.: Эмерик Карлович Чапский), 5(17)11.1828, мястэчка Станькава, Мінскі павет, Мінская губерня, Расійскай імперыі, цяпер Дзяржынскі раён Рэспублікі Беларусь — 23.7.1896, Кракаў, Аўстра-Венгрыя, наўгародскі віцэ-губернатар (18621865), санкт-пецярбургскі віцэ-губернатар (18651867), калекцыянер, нумізмат.

Паходзіў з графскага каталіцкага роду Чапскіх са Станькава пад Мінскам. Нарадзіўся ў сям'і Караля Станіслававіча Чапскага (1777—1836) ад яго жонкі Фабіяны Міхалаўны Абуховіч (1794—1876). Пры хросце атрымаў Эмерык-Захарыяш-Мікалай-Севярын, а поўнае імя яго было ў расійскіх імперскіх дакументах (напрыклад, афіцыйных даведак для запісу ў губернскую радаводную кнігу) пісалася як «Эмерык-Захарыяш-Мікалай-Севярын Каралевіч-Юзафавіч-Патрыцыевіч-Ігнатавіч-Клеменсавіч-Геранімавіч граф Гутэн-Чапскі».

Скончыў Маскоўскі універсітэт. З 1851 працаваў у Міністэрстве ўнутраных спраў, наўгародскі губернатар (18621865), санкт-пецярбургскі віцэ-губернатар (18651867). Пасля працаваў дырэктарам Ляснога дэпартамента Міністэрствава дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі. У час сялянскай рэформы 1861 абраны міравым пасрэднікам Мінскага павета.

У 1879 пакінуў дзяржаўную службу і асеў у Станькаве. Заснаваў Станькаўскі музей Эмерыка Чапскага, дзе зберагаліся манеты, медалі, зброя, творы мастацтва, гістарычныя дакументы, кнігі і інш. Член Рускага археалагічнага таварыства (1851), Маскоўскага нумізматычнага таварыства (1890). Аўтар кнігі «Удзельныя, велікакняжацкія і царскія грошы Старажытнай Русі збору графа Э. К. Гутэн-Чапскага» (1875), «Каталог калекцыі польскіх медалёў і манет графа Э. Гутэн-Чапскага» (т. 1 — 5, 1871—1916). Працы Эмерыка Чапскага адзначаны вялікім сярэбраным медалём Рускага археалагічнага таварыства, у гонар 25-годдзя яго навуковай працы ў 1896 выбіты медаль (золата, серабро, бронза) ад калег-нумізматаў. У 1894 падзяліў свае маёнткі Станькава і Прылукі паміж сынамі і пераехаў у Кракаў, куды перавёз музейныя зборы (цяпер у складзе Нацыянальнага музея).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • ЭГБ, у 6 т. Т. 6, кн .ІІ. — Мн., 2003.
  • Список землевладельцев Минской губернии за 1876 год / Изд. Минск. губернск. статист. комитета. — Минск: Тип. губ. правления, 1877. — 187 с.