Эміль Адольф фон Берынг
| Эміль Адольф фон Берынг | |
| ням.: Emil Adolf von Behring | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
31 сакавіка 1917 (63 года) |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Альма-матэр: | |
| Вядомыя вучні: | |
| Вядомы як: |
адкрылы сыроватачную тэрапію |
| Узнагароды і прэміі | |
Эміль Адольф фон Берынг (ням.: Emil Adolf von Behring; 15 сакавіка 1854, Хансдорф, Прусія - 31 сакавіка 1917, Марбург) — нямецкі лекар.
Біяграфія[правіць]
Берынг атрымаў дыплом ўрача ў 1880 годзе. У тым жа годзе ён прайшоў стажыроўку ў берлінскай бальніцы Шарытэ, а затым атрымаў размеркаванне ў кавалерыйскі полк у Позене (цяпер Познань, Польшча.) Наступная дэкада жыцця Берынга працякала ў войску. Як батальённы лекар і хірург, ён служыў спачатку ў Заходняй Прусіі, а затым па яго просьбе быў пераведзены ў Сілезію. Руціна клінічнай працы ніколі не прыцягвала Берынга, яго асноўныя інтарэсы скіроўваліся да навуковых даследаванняў. Яшчэ ў Позене Берынг зацікавіўся выкарыстаннем сродкаў дэзінфекцыі ў баявых умовах для лячэння інфекцыйных захворванняў, і з тых часоў ён імкнуўся цалкам прысвяціць сябе даследчай працы. Такая магчымасць прадставілася яму ў арміі ў 1887, калі ён паступіў у Бонскай фармакалагічны інстытут. Да дэмабілізацыі ў 1889 годзе Берынг паспеў прапрацаваць год у Акадэміі ваеннай медыцыны ў Берліне, займаючыся пераважна праблемамі антысептыкі. У 1889 Берынгаў далучыўся да даследчай групы піянера бактэрыялагічных даследаванняў Роберта Коха, дзе заняўся вывучэннем метадаў лячэння дыфтэрыі і слупняка; ў 1890 ён сумесна з Сібасабура Кітасата паказаў - у развіццё адкрыццяў Эміля Ру і Аляксандра Ерсена, - што ў крыві перахварэлых на дыфтэрыю або слупняк ўтвараюцца антытаксіны , якія забяспечваюць імунітэт да гэтых хвароб як перахварэлым, так і тым, каму такая кроў будзе пераліта. У тым жа годзе на аснове гэтых адкрыццяў быў распрацаваны метад лячэння крывяной сыроваткай.
Да пачатку XX стагоддзя дыфтэрыя штогод выносіла тысячы дзіцячых жыццяў, а медыцына была нямоглая аблегчыць іх пакуты і выратаваць ад цяжкай агоніі. У калядную ноч 1891 годзе берлінскія дзеці, што паміралі ад дыфтэрыі, атрымалі першыя ўколы новай сыроваткі Берынга. Многія з іх былі выратаваны, але ўсё ж поспех быў толькі частковым, і сыроватка Берынга не стала надзейным сродкам, які выратаваў усіх дзяцей.
У гэты крытычны момант на дапамогу Берынгу прыйшоў яго калега і сябар, Паўль Эрліх. Дзякуючы сваім адкрыццяў у імуналогіі Эрліх здолеў удасканаліць супрацьдыфтэрыйную сыроватку Берынга, разлічыць правільную дазоўку антытаксіна і атрымаць высокаканцэнтраваныя і вычышчаныя сыроваткі, якія сталі надзейнымі ў клінічным ужыванні. У 1894 годзе ўдасканаленая сыроватка была паспяхова апрабавана на 220 хворых дзецях. За выратаванне дзяцей Берынгу ў 1901 была прысуджана першая Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне "за работу па сыроватачнай тэрапіі, галоўным чынам за яе прымяненне пры лячэнні дыфтэрыі, што адкрыла новыя шляхі ў медыцынскай навуцы і дало ў рукі ўрачоў пераможную зброю супраць хваробы і смерці".
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Эміль Берынг (1901) • Рональд Рос (1902) • Нільс Фінзен (1903) • Іван Паўлаў (1904) • Роберт Кох (1905) • Каміла Гольджы / Сант'яга Рамон-і-Кахаль (1906) • Шарль Лаверан (1907) • Ілья Мечнікаў / Паўль Эрліх (1908) • Эміль Кохер (1909) • Альбрэхт Косель (1910) • Альвар Гульстранд (1911) • Алексіс Карэль (1912) • Шарль Рышэ (1913) • Роберт Барані (1914) • Жуль Бардэ (1919) • Аўгуст Крог (1920) • Арчыбалд Хіл / Ота Меергоф (1922) • Фрэдэрык Бантынг / Джон Маклеад (1923) • Вілем Эйнтховен (1924) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
- Асобы
- Постаці навукі
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1854 годзе
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 1917 годзе
- Памерлі ў Марбургу
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіту
- Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі ўніверсітэта Гале-Вітэнберг
- Постаці нямецкай імуналогіі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Памерлі ад пнеўманіі
