Эміль Ленц

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эміль Ленц

Эміль Хрысціянавіч Ленц (24 лютага 1804, г. Дэрпт, (цяпер Тарту, Эстонія) — 10 лютага 1865) — расійскі фізік і электратэхнік. Акадэмік Пецярбургскай АН (1830).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце. 3 1836 у Пецярбургскім універсітэце (з 1863 рэктар).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па электрычнасці і магнетызме. Устанавіў правіла вызначэння напрамку індукцыйнага току (правіла Ленца), эксперыментальна абгрунтаваў закон Джоўля — Ленца (1842). Распрацаваў метады разліку элекірамагнітаў (разам з Б. Якобі), адкрыў абарачальнасць электрычных машын. У час кругасветнага падарожжа (1823—26) выканаў шэраг геафізічных даследаванняў. Адным з першых прапанаваў метад бараметрычнага нівеліравання. Аўтар падручніка па элементарнай фізіцы.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Избр. тр. М., 1950.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лежнева О.А., Ржонсницкий Б.Н. Эмилий Христианович Ленц. (1804—1865). — М.-Л., 1952.
  • Ленц // БЭ ў 18 т. Т. 9. — Мн., 1999.