Эміль Тэадор Кохер
| Эміль Тэадор Кохер | |
| ням.: Emil Theodor Kocher | |
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: | |
| Месца смерці: | |
| Краіна: | |
| Навуковая сфера: | |
| Альма-матэр: | |
| Вядомы як: |
даследчык фізіялогіі шчытападобнай залозы |
| Узнагароды і прэміі | |
Эміль Тэадор Кохер (ням.: Emil Theodor Kocher, 25 жніўня 1841, Берн — 27 ліпеня 1917, Берн) — швейцарскі хірург, адзін заснавальнікаў брушной хірургіі. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1909) «за працы ў галіне фізіялогіі, паталогіі і хірургіі шчытападобнай залозы».
Біяграфія [правіць]
Кохер нарадзіўся ў Берне, у сям'і інжынера Якава Аляксандра Кохера і Марыі Кохер (Вермут), якая належыць да высакароднага сярэдняга класа. Маці Тэадора была глыбока рэлігійнай жанчынай і пад яе ўплывам у Тэадора на ўсё жыццё захаваўся інтарэс да філасофіі і рэлігіі.
Скончыў Бернскі ўніверсітэт (1865). З 1872 года прафесар хірургіі і дырэктар хірургічнай клінікі Бернскага ўніверсітэта.
З'яўляецца аўтарам навуковых прац па вывучэнні функцый і метадах хірургічнага лячэння шчытападобнай залозы, антысептыцы. Распрацаваў аператыўныя доступы да ўнутраных органаў і буйных сасудаў, упершыню ажыццявіў выдаленне шчытападобнай залозы.
Прэзідэнт Германскага хірургічнага таварыства, ганаровы член Лондаскага каралеўскага хмрургічнага таварыства, Рускага хірургічнага таварыства імя М. І. Пірагова і інш.
У 1913 годзе аперыраваў Н. К. Крупскую.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 576 с.
Спасылкі [правіць]
- Біяграфія Эміля Кохера на сайце Нобелеўскага камітэта(англ.) .
- Нобелеўская лекцыя Эміля Кохера(англ.) .
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1901—1925 гадах | |
|---|---|
|
Эміль Берынг (1901) • Рональд Рос (1902) • Нільс Фінзен (1903) • Іван Паўлаў (1904) • Роберт Кох (1905) • Каміла Гольджы / Сант'яга Рамон-і-Кахаль (1906) • Шарль Лаверан (1907) • Ілья Мечнікаў / Паўль Эрліх (1908) • Эміль Кохер (1909) • Альбрэхт Косель (1910) • Альвар Гульстранд (1911) • Алексіс Карэль (1912) • Шарль Рышэ (1913) • Роберт Барані (1914) • Жуль Бардэ (1919) • Аўгуст Крог (1920) • Арчыбалд Хіл / Ота Меергоф (1922) • Фрэдэрык Бантынг / Джон Маклеад (1923) • Вілем Эйнтховен (1924) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |
| Гэта пачатак артыкула пра вучонага-медыка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |