Эміль Хегле Свендсен

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эміль Хегле Свендсен Біятланіст
Emil Hegle Svendsen.JPG
Агульная інфармацыя
Арыгінальнае імя нарв.: Emil Hegle Svendsen
Мянушка Supersvendsen, Кегля
Грамадзянства Сцяг Нарвегіі Нарвегія
Дата нараджэння 12.07.1985
Месца нараджэння Тронхейм, Нарвегія
Пражыванне Холменколен, Нарвегія
Рост/Вага 185 см/73 кг
Захапленні веласіпед, лыжы,
адпачынак з сябрамі
Прафесія біятланіст
Тытулы
Алімпійскі чэмпіён 3
Чэмпіён свету 11
Кубак свету 1 (2010)
Кубак свету, індывідуальныя гонкі 2 (2011) (2014)
Кубак свету, спрынтарскія гонкі 1 (2010)
Кубак свету, масавы старт 1 (2011)
Трапнасць стральбы
Паводле даных за 2011/2012
Агульная трапнасць 84%
Лежачы 87%
Стоячы 82%
Кар'ера (Кубак свету)
Гонак 162
Перамог 35
Подыумаў 71
Медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Ванкувер 2010 спрынт 10 км
Золата Ванкувер 2010 індывідуальная гонка 20 км
Золата Ванкувер 2010 эстафета 4×7,5 км
Золата Сочы 2014 мас-старт 15 км
Золата Сочы 2014 змяшаная эстафета
Чэмпіянаты свету
Бронза Антэрсельва 2007 змяшаная эстафета
Золата Эстэрсунд 2008 індывідуальная гонка 20 км
Золата Эстэрсунд 2008 мас-старт 15 км
Срэбра Эстэрсунд 2008 эстафета 4×7,5 км
Золата Пхёнчхан 2009 эстафета 4×7,5 км
Срэбра Ханты-Мансійск 2010 змяшаная эстафета
Срэбра Ханты-Мансійск 2011 праследаванне 12,5 км
Золата Ханты-Мансійск 2011 эстафета 4×7,5 км
Золата Ханты-Мансійск 2011 мас-старт 15 км
Золата Рупольдзінг 2012 змяшаная эстафета
Срэбра Рупольдзінг 2012 спрынт 10 км
Золата Рупольдзінг 2012 эстафета 4×7,5 км
Золата Нове-Места 2013 змяшаная эстафета
Золата Нове-Места 2013 спрынт 10 км
Золата Нове-Места 2013 праследаванне 12,5 км
Золата Нове-Места 2013 эстафета 4×7,5 км
Бронза Нове-Места 2013 мас-старт 15 км

Эміль Хегле Свендсен (нарв.: Emil Hegle Svendsen, нар. 12 ліпеня 1985, Тронхейм) — выбітны нарвежскі біятланіст, адзінацаціразовы чэмпіён свету, трохразовы алімпійскі чэмпіён Гульняў у Ванкуверы-2010, Сочы-2014 і ўладальнік Кубка свету. Чацвёрты ў гісторыі біятланіст, якому ўдалося выйграць 10 і больш залатых медалёў на чэмпіянатах свету па біятлоне сярод мужчын (пасля Аляксандра Ціханава, Франка Люка і Уле-Эйнара Б'ёрндалена). Другі біятланіст пасля Уле-Эйнара Б'ёрндалена, якому ўдалося выйграць залатыя медалі ва ўсіх дысцыплінах чэмпіянату свету.

Эміль Хегле Свендсен з дзяцінства захапляўся лыжнымі гонкамі, але пасля перайшоў у біятлон. У 2002 годзе адбылося яго першае буйное міжнароднае спаборніцтва — Чэмпіянат свету сярод юніёраў у Рыднаўне. Ужо ў наступным годзе Свендсен выйграе два медалі чэмпіянату свету сярод юніёраў 2003 у польскім Кастэліска, а ў 2004 і 2005 гадах становіцца чатырохразовым чэмпіёнам свету сярод юніёраў. Таксама ў сваім актыве Свендсен мае бронзу юніёрскага чэмпіянату свету 2005 года па лыжных гонках. У 2005 годзе Свендсэн дэбютуе ў Кубку Еўропы, дзе ў першай жа гонцы займае прызавое трэцяе месца, што дазволіла яму выступаць за асноўны склад зборнай Нарвегіі.

Пастаянна трапляючы ў дзесятку мацнейшых на спаборніцтвах этапаў Кубка свету, Свендсен атрымлівае права выступіць у мас-старце на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года, дзе ён заняў шостае месца. У агульным заліку Кубка свету сезона 2006/2007 года Эміль Хегле Свендсен заняў семнаццатае месца.

Свендсен адрозніваецца не толькі высокімі хуткаснымі якасцямі, але і даволі дакладнай стральбой.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Алімпійскія гульні[правіць | правіць зыходнік]

Алімпійскія гульні Месца Дата Дысцыпліна Вынік
Зімовыя Алімпійскія гульні 2006 Турын 25 лютага 2006 Мас-старт (15 км) 6.
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 Ванкувер 14 лютага 2010 Спрынт (10 км) Срэбра
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 Ванкувер 16 лютага 2010 Гонка праследавання (12,5 км) 8.
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 Ванкувер 18 лютага 2010 Індывідуальная гонка (20 км) Золата
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 Ванкувер 21 лютага 2010 Мас-старт (15 км) 13.
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010 Ванкувер 26 лютага 2010 Эстафета (4x7,5 км) Золата
Зімовыя Алімпійскія гульні 2014 Сочы 18 лютага 2014 Мас-старт (15 км) Золата

Месцы ў агульным заліку Кубка свету[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Месца
2005/2006 22
2006/2007 17
2007/2008 3
2008/2009 3
2009/2010 1
2010/2011 2
2011/2012 2
2012/2013 2

Вынікі выступленняў у Кубку свету[правіць | правіць зыходнік]

Вынік Інд Спр Пр МС Усяго Эст Зм Усяго
1 месца 6 11 10 6 33 14 2 16
2 месца 1 7 5 2 15 5 2 7
3 месца 1 7 5 6 19 4 1 5
Фініш у 10-цы 11 41 38 22 112 29 5 34
Фініш у ачках 14 59 47 33 153 29 5 34
Па-за ачкамі 3 5 1 9
Старты 17 64 48 33 162 29 5 34
па стане на 19.02.2013

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]



Шаблон:Алімпійскія чэмпіёны ў індывідуальнай гонцы па біятлоне

Шаблон:Алімпійскія чэмпіёны ў эстафеце па біятлоне

Шаблон:Біятланісты Нарвегіі ў кубку свету