Эмілія Плятэр
Эмілія ПЛЯТЭР (13 лістапада 1806, Вільня — 23 снежня 1831, в. Юсцінава Сейненскі пав.), фалькларыстка, удзельніца паўстання 1830-1831 гадоў.
З 1815 жыла ў маёнтку Ліксна каля Дынабурга Віцебскай губерніі (цяпер Латвія). Пазней збірала фальклёр — апрацоўвала беларускія народныя спевы і мелодыі, цікавілася харэаграфіяй — ведала шмат танцаў, асабліва цікавілася жалобнымі абрадамі. Пісала вершы.
З 29.3.1831 прымала ўдзел у паўстанні 1830-1831 гадоў, разам з паўстанцкім атрадам сваяка Цэзара Плятэра удзельнічала ў спробе захапіць Дынабург. Пасля разгрому атрада далучылася да фарміравання К. Залускага, затым да корпусу Д. Хлапоўскага. Пасля адыходу апошняга ў Прусію спрабавала прабрацца ў Варшаву, але памёрла па дарозе. Пахавана на могілках каля вёскі Капцёва (цяпер Капцямесціс, Літва).
Календарыюм // «Czasopis» № 12/2006