Эмірат Рас-эль-Хайма
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Сцяг |
|
| Краіна | |
| Адміністрацыйны цэнтр | Рас-эль-Хайма |
| Насельніцтва (2008) | 263 217 |
| Шчыльнасць | 156,40 чал./км² |
| Плошча | 1 683 км² |
| Часавы пояс | UTC+4 |
| Абрэвіятура | AE-RK |
| Рас-эль-Хайма на Вікісховішчы | |
Рас-эль-Хайма (араб.: رأس الخيمة,вярхушка намёта) - эмірат на поўначы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
- Сталіца - Рас-эль-Хайма.
- Плошча - 1683 км ², насельніцтва - 263217 чалавек (2008).
У эміраце развіта сельская гаспадарка, рыбалоўства.
Насельніцтва [правіць]
Насельніцтва эмірата складае каля 300 тысяч чалавек. Доля грамадзян ААЭ складае каля 50% ад агульнага насельніцтва (што даволі шмат для краіны, дзе ў сярэднім гэты паказчык роўны ўсяго 20-25%). Афіцыйная мова - арабская, у бізнэсе шырока ўжываецца англійская, сярод імігрантаў распаўсюджаныя хіндзі, урду, бенгалі, малаялам, фарсі і іншыя азіяцкія мовы.
Эканоміка [правіць]
Як і ў іншых рэгіёнах краіны, аснову эканомікі складае нафтавая галіна. Акрамя таго, тут ёсць прадпрыемствы па вытворчасці керамікі і цэменту, прадпрыемства фармацэўтычнай кампаніі "Julphar".
|
|
|
|---|---|
| Абу-Дабі | Аджман | Дубай | Рас-эль-Хайма | Ум-эль-Кайвайн | Эль-Фуджайра | Шарджа | |