Эмір Гранады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эмір Гранады — тытул кіраўнікоў дынастыі Насрыдаў, якія кіравалі ў Гранадскім эміраце ў 1232—1492 гг.

Першым эмірам Гранадскага эмірата быў Мухамад I аль-Галіб (1232—1273), апошнім — Мухамад XII аз-Зухубі (Баабдзіль). Эміры ўмела лавіравалі паміж хрысціянскімі кіраўнікамі і Марынідамі Феса, што дазволіла ім захоўваць свае пазіцыі ў Гранадзе, якая стала цэнтрам мусульманскай культуры ў Іспаніі. Пасля аб'яднання хрысціянскай Іспаніі ў 1469 г. каталіцкімі каралямі і захопу хрысціянамі Гранады ў 1492 г., апошнія Насрыды беглі ў Марока.

Эмір Гады жыцця Кіраванне Заўвага
1 Мухамад I аль-Галіб 1194—1273 1232—1273 заснавальнік дынастыі Насрыдаў
2 Мухамад II аль-Факіх 1235—1302 1273—1302
3 Мухамад III аль-Махлу 1257—1314 1302—1309
4 Наср ібн Мухамад 1287—1322 1309—1314 пасля 1314 кіраўнік Гуадыса
5 Ісмаіл I ібн Фарадж 1279—1325 1314—1325
6 Мухамад IV ібн Ісмаіл 1315—1333 1325—1333
7 Юсуф I ібн Ісмаіл 1318—1354 1333—1354
8 Мухамад V аль-Гані 1338—1391 1354—1359
9 Ісмаіл II ібн Юсуф 1338—1360 1359—1360
10 Мухамад VI аль-Ахмар 1332—1362 1360—1362
11 Мухамад V аль-Гані 1338—1391 1362—1391 другі раз
12 Юсуф II аль-Мустагані пам. 1392 1391—1392
13 Мухамад VII аль-Мустаін 1370—1408 1392—1408
14 Юсуф III ан-Насір 1376—1417 1408—1417
15 Мухамад VIII аль-Мутамасік 1409—1431 1417—1419
16 Мухамад IX аль-Галіб[en] 1419—1427
17 Мухамад VIII аль-Мутамасік 1409—1431 1427—1429 другі раз
18 Мухамад IX аль-Галіб 1429—1432 другі раз
19 Юсуф IV[en] 1432—1432
20 Мухамад IX аль-Галіб 1432—1445 трэці раз
21 Мухамад X аль-Ахнаф[en] 1445—1445
22 Юсуф V[en] 1445—1446
23 Мухамад X аль-Ахнаф 1446—1447 другі раз
24 Мухамад IX аль-Галіб 1447—1453 чацвёрты раз, 1451—1453 сумесна з Мухамедам XI
25 Мухамад XI ібн Мухамад VIII[en] 1451—1455 у 1454—1455 сумесна з Садам
26 Абу Наср Саід аль-Мустаін[en] 1454—1464 у 1462 (867) сумесна з Юсуфам V (другі раз)
27 Алі ібн Сад[en] 1464—1482 першы раз
28 Мухамад XII аз-Зухубі (Баабдзіль) 1459—1527 1482—1483
29 Алі ібн Сад 1483—1485 другі раз
30 Мухамад XIII аз-Загал[en] 1485—1490 з 1486 сумесна з Мухамадам XII аз-Зухубі (другі раз)
31 Мухамад XII аз-Зухубі (Баабдзіль) 1459—1527 1490—1492 трэці раз