Эмір Спахіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Эмір Спахіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 18 жніўня 1980(1980-08-18)[1][2][…] (43 гады)
Грамадзянства Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Маладзёжныя клубы
Сцяг Босніі і Герцагавіны Краіна (Цазін)
Сцяг Босніі і Герцагавіны Чэлік (Зеніца)
Клубная кар’ера[* 1]
1998—1999 Сцяг Босніі і Герцагавіны Чэлік (Зеніца) 0 (0)
1999—2001 Сцяг Харватыі ГОШК (Дуброўнік) 22 (2)
2001—2004 Сцяг Харватыі Заграб 38 (2)
2004—2005 Сцяг Расіі Шыннік 26 (6)
2005 Сцяг Расіі Тарпеда (Масква) 15 (0)
2006—2008 Сцяг Расіі Лакаматыў (Масква) 63 (3)
2009—2011 Сцяг Францыі Манпелье 57 (3)
2011—2013 Сцяг Іспаніі Севілья 44 (1)
2013   Сцяг Расіі Анжы 7 (1)
2013—2015 Сцяг Германіі Баер 04 49 (3)
2015—2016 Сцяг Германіі Гамбург 37 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2018 Сцяг Босніі і Герцагавіны Боснія і Герцагавіна 94 (6)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмір Спахіч (басн.: Emir Spahić; нар. 18 жніўня 1980, Дуброўнік, СФРЮ) — былы баснійскі футбаліст, абаронца. Эмір з’яўляўся іграком і капітанам нацыянальнай зборнай Босніі і Герцагавіны, у яе складзе прымаў удзел у чэмпіянаце свету 2014 года.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Кар’еру пачаў на радзіме, потым гуляў за харвацкі клуб «Заграб». Паміж 2004 і 2006 гадамі гуляў у складзе каманд расійскіх клубаў «Шыннік» і «Тарпеда». Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Лакаматыў», да складу якога далучыўся ў 2006 годзе. У 2009 годзе заключыў кантракт з клубам «Манпелье», у складзе якога правёў наступныя два гады сваёй кар’еры. Пасля гэтага гуляў за іспанскі клуб «Севілья», а таксама некаторы час правёў у склады махачкалінскага «Анжы».

28 чэрвеня 2013 года Спахіч падпісаў кантракт на два гады з клубам нямецкай Бундэслігі «Баер». 12 красавіка 2015 года кантракт быў датэрмінова разарваны з-за бойкі, якую Спахіч распачаў са сцюардам пасля матчу з «Баварыяй»[4].

5 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Спахіча ў «Гамбург»[5]. Пакінуў клуб у студзені 2017 года[6].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах за нацыянальную зборную Босніі і Герцагавіны.

28 мая 2018 года, ужо пасля завяршэння кар’еры, згуляў у сваім развітальным матчы за зборную супраць Чарнагорыі (0:0).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]