Энгельберт Кемпфер
| Энгельберт Кемпфер ням.: Engelbert Kämpfer |
|
![]() |
|
| падарожнік | |
| Дата нараджэння: | 16 верасня 1651 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Лемга, Германія |
| Дата смерці: | 2 лістапада 1716 (65 гадоў) |
| Месца смерці: | Lieme Паўночны Рэйн — Вестфалія |
| Сістэматык жывой прыроды | ||
|
Назвы раслін, апісаных ім, могуць адзначацца скарачэннем «Kämpf.»
З пункту гледжання Міжнароднага кодэкса батанічнай наменклатуры навуковыя назвы раслін, апублікаваныя да 1 мая 1753 г., не лічацца сапраўды апублікаванымі, і ў сучаснай навуковай літаратуры гэта скарачэнне практычна не сустракаецца. Персанальная старонка на сайце IPNI |
||
Энгельберт Кемпфер (ням.: Engelbert Kaempfer; 16 верасня 1651 — 2 лістапада 1716) — нямецкі падарожнік і натураліст.
Сын пастара. Вывучаў філасофію, тэалогію і медыцыну ў Лемга, Хамельне, Люнебургу, Любеку, Данцыгу, Кракаве. У 1681 годзе пасяліўся ў Швецыі.
Быў сакратаром шведскага пасольства ў Персіі. У 1685 годзе паступіў у якасці хірурга на галандскі флот і пазнаёміўся з Аравіяй, Індастанам, Явай, Суматрай, Сіямам(руск.) бел. і Японіяй. У Японіі ён правёў два гады.
Найбольш вядомы Кемпфер сваім напісаным па-нямецку і перакладзеным на англійскую мову творам «History of Japan» («Гісторыя Японіі»; Лондан, 1727), які затым з'явіўся на некалькіх іншых мовах. Акрамя таго, ён апублікаваў «Amoenitatum exoticarum poëtico-politico-physico-medicarum fasciculi V» (Лемга, 1712). Банкс надрукаваў яго «Icones selectae plantarum, quasin Japonia collegit» (Лондан, 1791). Вялікая частка яго ненадрукаваных рукапісаў, багатых важнымі назіраннямі, захоўваецца ў Брытанскім музеі.
У гонар Кемпфера названы род раслін сямейства імбірных — Кемпферыя.
Літаратура [правіць]
- БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.227
Спасылкі [правіць]
- Энгельберт Кемпфер. Восточная литература. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 15 сакавіка 2011.,
| Гэта пачатак артыкула пра вучоных-біёлагаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
