Энда Кені

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Энда Кені
Éanna Ó Cionaoith, Enda Kenny
EndaKenny2007FineGael.jpg
сцяг
12-ы Прэм'ер-міністр Ірландыі
з 9 сакавіка 2011
Папярэднік: Браян Коўэн
сцяг
Лідар апазіцыі ў Дойл Эрэн
2 чэрвеня 2002 — 9 сакавіка 2011
Папярэднік: Майкл Нунан
сцяг
Лідар Фінэ Гэл
з 2 чэрвеня 2002
Папярэднік: Майкл Нунан
сцяг
Міністр турызму і гандлю Ірландыі
15 снежня 1994 — 6 чэрвеня 1997
Папярэднік: Чарлі Мак-Крыві
Пераемнік: Джым Мак-Дейд
 
Партыя: Фінэ Гэл
Адукацыя: Ірландскі нацыянальны ўніверсітэт, Голуэй
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 24 красавіка 1951({{padleft:1951|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:24|2|0}}) (63 гады)
Каслбар, графства Мея, Ірландыя

Энда Кені (ірл.: Éanna Ó Cionaoith, англ.: Enda Kenny; нар. 24 красавіка 1951, Каслбар) — прэм'ер-міністр Ірландскай Рэспублікі з 9 сакавіка 2011 года, лідар партыі Фіне гэл.

Нарадзіўся ў сям'і палітыка Генры Кені. Скончыў Ірландскі нацыянальны ўніверсітэт Голуэй і Педагагічны каледж св. Патрыка, працаваў настаўнікам у малодшых класах. З 1975 года — дэпутат парламента. У 1986-87 быў міністрам па моладзевай палітыцы, у 1994-97 — міністрам гандлю і турызму. У 2002 годзе быў абраны лідарам партыі Фіне гэл і заняў месца лідара апазіцыі ў парламенце.

На парламенцкіх выбарах у лютым 2011 года Кені настойваў на пераглядзе ўмоў шматмільярднага крэдыту з боку ЕС. Каб атрымаць парламенцкую большасць, Фіне гэл пачалі перамовы аб стварэнні кааліцыі з Лейбарысцкай партыяй[1]. 9 сакавіка 2011 года Кені быў зацверджаны прэм'ер-міністрам Ірландыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]