Эндзі Уорхал
| Эндзі Уорхал Andy Warhol |
|
![]() |
|
| Эндзі Уорхал, 1977 год | |
| Дата нараджэння: | 6 жніўня 1928 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Піцбург, Пенсільванія, ЗША |
| Дата смерці: | 22 лютага 1987 (58 гадоў) |
| Месца смерці: | Нью-Ёрк, ЗША |
Э́ндзі Уо́рхал (, сапраўднае імя Андрэй Вархола, па-славацку: Andrej Varchola, нар. 6 жніўня 1928 года ў Пітсбургу, ЗША, пам. 22 лютага 1987 года ў Нью-Ёрку, ЗША) — выбітнейшы прадстаўнік поп арту і сучаснай культуры ўвогуле. Эндзі Уорхал вядомы дзякуючы серыі кампазіцый з вялікім каларыстычным кантрастам, для стварэння якіх выкарыстоўваў тэхніку трафарэтнага друку. Праз гэты метад былі створаны кампазіцыі звычайнага амерыканскага халадзільніка, бляшанкі колы ці таматнага супу Campbell, звычайных прадметаў, напр. бананаў, сурвэтак і г.д. Трафарэтны друк дапамог стварыць Уорхалу партрэты вядомых людзей, такіх як: Мэрылін Манро, Элвіса Прэслі, Жаклін Кенэдзі, Марлана Бранда, Элізабет Тэйлар, таксама стварыў Маа Цзэ Дуна і Леніна. Эндзі Уорхал асэнсоўваў усё што маляваў беспрадметна і без лішніх эмоцыяў. Таматны суп і доларавая банкнота мелі для яго аднолькавую вартасць з людзьмі якіх ён маляваў.
[правіць] Біяграфія
Эндру Уорхал нарадзіўся 6 жніўня 1928 года ў Пітсбургу з імем Андрэй Вархола. Яго бацькі, Андрый Вархола і Улія Юстына Заяцка (фамілію Вархола змянілі на англійскі варыянт Уорхал пасля пераезду ў ЗША), былі эмігрантамі са Славакіі, якая ў той час уваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі. Яны паходзілі з русінскіх грэка-каталікоў з вёскі Мікоя на поўначы Славакіі. У Славакіі бацька працаваў на вугальнай шахце ў наваколлі Медзілаборцэ.
У маладосці Эндзі захварэў харэяй, якая, хутчэй за ўсё, была вынікам ускладнення шкарлятыны. Гэта хвароба на ўсё жыццё змяніла знешні выгляд у будучыню Уорхала.
Творчыя здольнасці, якія выявіліся яшчэ ў маладосці, дазволілі Уорхалу скіраваць сваю адукацыю на мастацтва. Ён паступіў на факультэт камерцыйнага мастацтва Універсітэту Карнэгі Мелан у Піцбургу. У 1949 годзе ён пераехаў у Нью-Ёрк, дзе пачаў кар'еру ілюстратара часопісаў і стваральніка рэкламы ў Міжнародным Мастацкім Цэнтры. У 1950-я гады, творчасць Уорхала яшчэ не набыла сваю адметнасць. У гэты час Уорхал атрымаў вядомасць дзякуючы сваім эксцэнтрычным чарнільным малюнкам абутку, выкананым у вольным стылі з намеранымі плямамі.
У 1960-х гг. Эндзі Уорхал вынайшаў тэхніку трафарэтнага друку. У 1962 годзе Уорхал стварыў сенсацыйную серыю карцін, на якіх былі адлюстраваны, часта ў яркіх фарбах бляшанкі кока-колы і кансерваў, у тым ліку вядомыя выявы банак таматнага супу Campbell, якія прынеслі яму папулярнасць. Ён шукаў спосабы не толькі стварэння мастацкіх твораў з дапамогай прадуктаў масавай культуры, але і жадаў, перад усім, ствараць масавае мастацтва. Яго творы выявілі пустату і бязлікасць заходняй масавай культуры заснаванай на спажыванні. Хутка ён стварыў яшчэ больш яскравыя творы — выкананыя у эксцэнтрычным стылі — выявы вядомых людзей таго часу: Мэрылін Манро, Элвіса Прэслі, Маа Цзэ Дуна. Скандальная рэпутацыя Уорхала спрыяла вядомасці працаў гэтай серыі. У наш час яе кошт дасягае дзясяткі мільёнаў долараў.
У другой палове 1960-х гг. Уорхал зацікавіўся кіно. Яго фільмы, створаныя разам з Полам Морысі сталі першымі прадвеснікамі сексуальнай рэвалюцыі. Разам з гэтым Уорхал стварае першую альтэрнатыўную рок-групу «The Velvet Underground». Таксама ён стаў дызайнерам абкладак для некалькіх папулярных альбомаў, напрыклад «Sticky Fingers» гурта The Rolling Stones.
Вакол мастака склалася асаблівая субкультура моладзі, адна з удзельніц якой, феміністка Валеры Саланас у 1968 годзе выстраліла ў «настаўніка», цяжка яго параніўшы. Нягледзячы на тое, што яго жыццё атрымалася ўратаваць, Уорхал застаўся інвалідам і ў 1987 годзе памёр ад наступстваў гэтага ранення. Ён быў пахаваны ў Піцбургу, у грэка-каталіцкай царкве св. Духу.
[правіць] Спасылкі
- Эндзі Уорхал(англ.) на сайце Internet Movie Database
- Карціны Эндзі Уорхала
- Фонд Эндзі Уорхола
- Калекцыя Эндзі Уорхала ў Піцбурзе
- Вэб-музей Эндзі Уорхала
Шаблон:Эндзі Уорхал Шаблон:Velvet Underground

