Энергія сувязі
Энергія су́вязі (для дадзенага стану сістэмы) — рознасць паміж поўнай энергіяй звязанага стану сістэмы цел або часціц і энергіяй стану, у якім гэтыя целы або часціцы бясконца аддаленыя адно ад аднаго і знаходзяцца ў стане супакою.
Энергію сувязі сістэмы, якая складаецца з бясконца аддаленых супакойных часціц, прынята лічыць роўнай нулю.
Для сістэмы з i кампанент (часціц) энергія сувязі
вызначаецца як
дзе
— энергія i-га кампанента (бясконца аддаленай супакойнай часціцы) і
— энергія сістэмы.
Так, напрыклад, энергіі сувязі двухатамнай малекулы адпавядае энергія тэрмічнай дысацыяцыі, энергіі сувязі атамнага ядра — дэфект масы.
Удзельная энергія сувязі, гэта значыць змена энергіі сістэмы пры даданні адной часціцы завецца хімічным патэнцыялам; для сістэмы, якая складаецца з некалькіх часціц, існуе некалькі хімічных патэнцыялаў.
Глядзіце таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула па фізіцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
