Энкалпіён

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Viking age christian cross found in Lund sweden.jpg

Энкалпіён (стар.-грэч.: egkolpion) — невялікі каўчэжац прамавугольнай, круглай або крыжападобнай формы з выявай Ісуса Хрыста ці святых.

Прызначэнне[правіць | правіць зыходнік]

Энкалпіёны насілі паўзверх адзення. Унутры энкалпіёна змяшчаліся часціцы асвячонай просвіры або мошчы святых, каб ахаваць чалавека ад розных напасцяў, асабліва ў далёкіх падарожжах або паходах.

Носіцца на шнурку ці ланцужку. Выкарыстоўваецца як узнагародны знак для ўзнагароджання епіскапаў пры пасвячэнні ў сан. У іканапісе энкалпіён малююць на святых архірэях — свяціцелях.

Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Літыя бронзавыя энкалпіёны знойдзены ў Друцку, Мінску, Полацку, Гродна, Навагрудку, Тураве, Магілёве, Брэсце, Мсціславе[1], а таксама на Маскавіцкім гарадзішчы каля Браслава. Значная частка іх, верагодна, зроблена ў Кіеве, але не выключана, што некаторыя створаны і мясцовымі майстрамі па кіеўскіх мадэлях. У больш позніх вырабах рэльеф меншы, а выявы амаль плоскія[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Древний Ростиславль//КСИА. 1974. Вып. 139; Мелкое художественное литье из некоторых западнорусских земель // СА. 1974. № 3;
  2. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI cт. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : iл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]