Энкі
| Энкі (Эа) | |
|---|---|
![]() ' Гаспадар зямлі і вады |
|
| Міфалогія: | Шумера-акадская |
| Бацька: | Ан |
| Маці: | Нама |
| Жонка: | Нінчурсанга (Дамгалнуна) |
| Дзеці: | бог-лекар Асалдухі, багіня Наншэ |
Энкі, Эа (акад. Хая, ці па прынятыму ў навуцы, але няправільнаму чытанню — Эя) - адзін з галоўных багоў шумера-акадскага пантэону, гаспадар зямлі, прэсных вод і падземнага сусветнага акіяну, таксама ўладар мудрасці і магіі, абаронца людзей перад багамі, заступнік шумерскага горада Эрэду.
Упершыню яго імя сустракаецца на шумерскіх таблетках XXVIII - XXVII стст. да н. э. Энкі стварае людзей і разам з братам Энлілем - малодшых багоў, адказных за жывёлу і зерне, упарадкуе навакольны свет, апладняе глебу, вынаходзіць плуг, матыку і форму для цагліны, валодае магічнай сілай мэ.
У шумера-акадскім мастацтве маляваўся як чалавек у доўгай вопратцы, з якога струменяцца Тыгр і Еўфрат. У Асірыі і Вавілоніі - як вадзяны чалавек ці марская чарапаха. У Вавілоне вядома выява ў выглядзе аленя, што танцуе вакол сусветнага акіяну.
Прысвечаныя Энкі ўшанаваныя жывёліны - баран і алень.
| Гэта пачатак артыкула па міфалогіі Міжрэчча. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
