Энрыке Бальестрэрас
Энрыке Бальестрэрас (ісп.: Enrique Ballesteros; 18 студзеня 1905, Мантэвідэа - 11 кастрычніка 1969) — футбаліст зб. каманды Уругвая. Брамнік. ЧС 1930.
Біяграфія [правіць]
Бальестэрас быў асноўным брамнікам уругвайскай зборнай, якая стала ў 1930 годзе першым чэмпіёнам свету. Ён правёў ўсе матчы, уключаючы фінальны супраць зборнай Аргенціны. Да пачатку першынства першы нумар аддаваўся Андрэсу Масалі, але валявым рашэннем трэнерскага штаба Масалі быў адлічаны за недысцыплінаваныя паводзіны са складу зборнай незадоўга да пачатку чэмпіянату, што дало шанец Бальестэрасу. Таксама Энрыке быў асноўным брамнікам на пераможным для зборнай чэмпіянаце Паўднёвай Амерыкі 1935 года.
Большую частку сваёй клубнай кар'еры Бальестэрас правёў за сталічны "Рампла Хуніярс", з якім выйграў адзіны для клуба па гэтай дзень чэмпіёнскі тытул. Апошнія 3 сезоны ў кар'еры выступаў у складзе «Пеньяроля» і ўсе тры разы дапамагаў сваёй камандзе выйграць чэмпіянат краіны.
Тытулы [правіць]
- Чэмпіён Уругвая (4): 1927, 1935, 1936, 1937
- Чэмпіён свету (1): 1930
- Чэмпіён Паўднёвай Амерыкі (1): 1935
- Кубак Ньютана (1): 1930
Крыніцы [правіць]
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.
|
|
|---|
|
бр Энрыке Бальестрэрас • бр Капучіні • аб Ларэнца Фернандэс • аб Дамінга Тэхера • аб Альвара Хестыда • аб Эрнэста Маскероні • аб Хасэ Насасі • па Хасэ Леандра Андрадэ • па Мелоньо • па Піріс • па Ріольфо • нап Хуан Ансельма • нап Пабла Дарада • нап Педра Петронэ • нап Хасэ Педра Сеа • нап Эктар Скаронэ • нап Віктарыяна Сантас Ірыяртэ • нап Сантас Урдзінаран • нап Эктар Кастра • Трэнер: Альберта Супічы |
