Энтані Паркер
| Энтані Паркер | |
| Anthony Parker | |
Энтані Паркер у складзе «Кліўленд Кавальерс» |
|
| Завяршыў кар'еру | |
| Атакавалы абаронца | |
| Рост: | 198 см |
| Вага: | 97 кг |
| Грамадзянства: | |
| Нарадзіўся: | 19 чэрвеня 1975 (37 гадоў), Нэпервіл, Ілінойс, ЗША |
| Каледж: | Брэдлі |
| Драфт: | 21-ы, 1997, Нью-Джэрсі Нетс |
| Выступаў за каманды | |
|
|
| Асабістыя ўзнагароды і дасягненні | |
|
|
Э́нтані Майкл Па́ркер (англ.: Anthony Michael Parker; нарадзіўся 19 чэрвеня 1975 года ў Нэпервіле, штат Ілінойс) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст, які выступаў у Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, а таксама ў чэмпіянатах Італіі і Ізраіля.
Пасля заканчэння навучання ва ўніверсітэце Брэдлі Паркер быў выбраны на драфце НБА 1997 года. Пасля таго як правёў некалькі сезонаў у НБА ён пераехаў у Еўропу, дзе пяць сезонаў гуляў у Ізраільскай суперлізе за клуб «Макабі Тэль-Авіў» і адзін сезон у італьянскай Серыі А за «Латаматыку». Выступаючы за «Макабі», ён пяць разоў станавіўся чэмпіёнам Ізраіля, пяць разоў заваёўваў Кубак Ізраіля, а таксама выйграў тры Еўрапейскіх тытула (2 Еўраліга УЛЕБ і адзін Супраліга ФІБА) і два разы запар выбіраўся самым каштоўным іграком Еўралігі. У 2006 годзе Паркер вярнуўся ў НБА, дзе гуляў на пазіцыі атакавалага абаронцы клуба «Таронта Рэптарс». З прыходам Паркера ў каманду, «Рэптарс» упершыню ў сваёй гісторыі заваявалі тытул чэмпіёна дывізіёна, упершыню за апошнія пяць гадоў выйшлі ў плэй-оф і ўсталявалі рэкорд клуба па колькасці перамог у сезоне. Канец сваёй кар'еры ён правёў у «Кліўленд Кавальерс», і 27 чэрвеня 2012 года Энтані Паркер абвясціў пра завяршэнне ігравой кар'еры[1].
Зноскі
- ↑ Mary Schmitt Boyer Anthony Parker retires after 9 years in NBA, 6 in Israel: Cavaliers Insider (англ.) . Cleveland.com (June 27, 2012). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2012. Праверана 15 жніўня 2012.
Спасылкі [правіць]
Шаблон:БК Макабі Тэль-Авіў 2000-2001 Шаблон:БК Макабі Тэль-Авіў 2003-2004 Шаблон:БК Макабі Тэль-Авіў 2004-2005 Шаблон:50 чалавек, якія ўнеслі найбольшы ўнёсак у развіццё Еўралігі Шаблон:MVP Еўралігі Шаблон:Самы каштоўны ігрок Фіналу чатырох Еўралігі Шаблон:Зборная дзесяцігоддзя Еўралігі, 2001-2010
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |