Энцыклапедыя эсперанта

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Энцыклапе́дыя эспера́нта - энцыклапедыя аб эсперанта і эсперанта рухе, выдадзеная ў 1934 годзе Будапешцкім выданнем "Literatura Mondo" ("Літаратурны свет"). Напрацягу некалькіх наступных дзесяцігоддзяў гэта кніга стала найбольш поўным аглядным выданнем па гісторыі эсперанта і эсперанта-кульуры, прыводзіўшым таксама значную колькасць біяграфій эсперантыстаў з розных краін. Як істочнік па гісторыі эсперанта энцыклаппедыя захоўвае і зараз. Нягледзячы на тое, што на назву "Энцыклапедыя эсперанта прэтэдавала яшчэ некалькі выданняў, дадзенная назва захавалася менавіта за будапешцкай энцыклапедыяй.

Папярэднікі энцыклапедыі[правіць | правіць зыходнік]

Энцыклапедыя 1913 года[правіць | правіць зыходнік]

У 1913 годзе расійскі эсперантыст Пётр Стоян прапанаваў выдаць Сусветную Карткавую Энцыклапедыю (па эспер. Universala Slipa Encikolpedio USE), якую, згодна з яго ідэяй магчыма было выдаваць у выглядзе асобных картак для кожнай тэмы ( а пазней - фармаваць на аснове асобных картак цэласную падборку). Тым не меньш было выдадзена толькі пяць першых картак.

Энцыклапедыя 1917 года[правіць | правіць зыходнік]

У 1917 годзе расійскі эсперантыст Уладзімір Шмурло выдаў у Петраградзе "Сусветную алфавітную адрасную кнігу "Ніць Арыядны"", аб якой ён пісаў, што гэта - першая спроба [стварэння]энцыклапедыі эсперантызма"; яе зыходная версія, аднак, складалася з адных спасылак. першыя 88 старонак былі выдадзены ў Рызе, выданню наступных старонак перашкодзіла вайна. Значнага ўплыва гэта выданне не мела.

Энцыклапедыя 1934 года[правіць | правіць зыходнік]

"Энцыклапедыя эсперанта" была выдадзена будапешцкім выдавецтвам "Literatura Mondo" ("Літаратурны свет") у другой палове 1934 года. Ініцыятарам яе стварэння стаў рускі святар Іван Шыраеў (памёрлы ў 1933 годзе). У стварэнні стацей прыняла ўдзел больш за сотню аўтараў з розных краін света (у тым ліку - з краін Усхода, Новага Света інават Афрыкі) і прадстаўляўшыя самыя розныя ідэалагічныя плыні тагачаснага эсперанта-грамадства. Галоўнымі рэдактарамі агульнай часткі былті вянгерскія эсперантысты Лаяш Кокень і Вільмаш Блейер; стацці, прысвечаныя моўным пытаннямі рэдагаваў ужо тады вельмі вядомы як эсперантолаг вянгерскі эсперантыст Кальман Калачаі. Энцыклапедыя утрымлівала ў цэлым 2,5 тысячы стацей: аб вядомых эсперантыстах (каля 1,5 тысяч), розных значных момантах гісторыі эсперанта і яго ўжыванні ў розных сферах і краінах на момант стварэння энцыклапедыі, а таксама аб розных элементах граматыкі і стылістыкі эсперанта. каля 450 стацей было прысвечана найбольш вядомым натой час арыгінальным і перакладным творам на эсперанта. Арыгінальнае выданнеэнцыклапедыі утрымлівала таксама некалькі соцен старонак з ілюстрацыямі. Выданне было добра успрынята эсперанта-таварыствам і адыграла значную ролю ў яго жыцці і развіцці. У 1979 і 1986 гадах энцыклапедыя была стэрэатыпна *але без ілюстрацый)перавыдадзена ў выглядзе аднаго тома дзякуючы намаганням Вянгерскай эсперанта-асацыяцыі. У 2000-х гадах увесь матэрыял энцыклапедыі быў пераведзены ў электронную форму і выкладзены ў сеціва. Практычна ўсе стацці з энцыклапедыі паслужылі асновай для стварэння і развіцця адпаведных стацей у вікіпедыі на эсперанта. Нягледзячы на тое, што ў канцы 1960-х-пачатку 1970-х гадоў планавалася стварэнне і выданне абноўленай энцыклапедыі эсперанта, гэтыя планы не былі рэалізаваны. Зараз ролю падобнай энцыклапедыі іграе вікіпедыя на эсперанта.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]