Эней

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Энэй)
Федэрыка Барочы. Уцёкі Энея з Троі
Эней і Ахат

Эней(грэч. Αἰνείας — у антычнай міфалогіі адзін з галоўных абаронцаў Троі, легендарны родапачынальнік рымлян.

Паводле Іліяды, унік смерці ў Траянскай вайне праз умяшанне багоў, бо яму было наканавана працягнуць дынастыю траянскіх цароў і адрадзіць славу траянцаў у іншай зямлі. Гэта версія ў аснове Энеіды Вергілія — асноўная крыніцы міфа пра Энея. Пасля працяглых вандраванняў Эней са спадарожнікамі прыбыў у Італію, дзе дамогся шлюбу з мясцовай царэўнай Лавініяй і заснаваў горад, якому даў яе імя. Ад Энея і яго сына Іула выводзіў сваё паходжанне рымскі патрыцыянскі род Юліяў, да якога належалі Юлій Цэзар і Актавіян Аўгуст.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]