Эні Ленакс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эні Ленакс
Annie Lennox
фота
Эні Ленакс у 2010 годзе
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя

Ann Lennox

Дата нараджэння

25.12.1954

Месца нараджэння

Абердзін, Шатландыя

Краіна

Flag of the United Kingdom.svg Вялікабрытанія

Прафесія

Аўтар-выканаўца

Жанр

Рок, поп, Новая хваля

Калектывы

The Tourists, Eurythmics

Лэйбл

RCA, BMG, Arista

Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Эні Ленакс на Вікісховішчы

Эні Ленакс (англ.: Annie Lennox; 25 снежня 1954 г., Абердзіна, Шатландыя) — шатландская спявачка. За сваю кар'еру яна ўдастоілася прэмій «Оскар», «Залаты глобус», трох «Грэмі» і васьмі рэкордных «BRIT Awards».

Яна дасягнула найбольшага поспеху ў пачатку 1990-х гадоў, калі пачала сольную кар'еру выпусціўшы ў 1992 годзе альбом "Diva", які спарадзіў некалькі хітоў. Яна выпусціла 5 студыйных альбомаў і некалькі зборнікаў.

Эні Ленакс была ўключаная ў спіс «100 найвялікшых выканаўцаў усіх часоў па версіі Rolling Stone». Ёй быў прысвоены тытул «Самога паспяховага музыкі Вялікабрытаніі» дзякуючы яе камерцыйнага поспеху. Ленакс з'яўляецца адным з самых прадаваных музыкантаў з продажамі больш за 80 мільёнаў запісаў па ўсім свеце.

Эні Ленакс актыўна займаецца дабрачыннасцю (барацьбой за правы жанчын, геяў і лесбіянак, за захаванне лясоў, супраць эпідэміі ВІЧ, галечы, і г.д.). Яна з'яўляецца паслом добрай волі ЮНЭЙДС, а ў 2011 годзе была ўзнагароджана ордэнам Брытанскай імперыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]