Эпаксідныя смолы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эпаксі́дныя смолысінтэтычныя смолы, алігамеры, малекулы якіх утрымліваюць адну або больш глыцэрыдных або эпаксідных груп.

Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]

Эпаксідныя смолы — бясколерныя вадкасці або цвёрдыя рэчывы з малекулярнай масай 300—3500. Шчыльнасць 1,16—1,25 г/см³. Раствараюцца ў кетонах, хлараваных вуглевадародах. Устойлівы да ўздзеяння акісляльнікаў, шчолачаў, большасці неарганічных кіслот. Ацверджаным эпаксідным смолам уласцівы высокая адгезія да шкла, металаў, бетону і іншых матэрыялаў, механічная трываласць, водаўстойлівасць.

Атрыманне[правіць | правіць зыходнік]

Эпаксідныя смолы атрымліваюць узаемадзеяннем шмататамных спіртоў, амінаў, фенолаў з эпаксіднымі злучэннамі (пераважна з эпіхлоргідрынам) і эпаксідаваннем поліалефінаў.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстоўваюцца у вытворчасці эпаксідных кляёў, эпаксідных лакаў, герметыкаў, напоўненых і арміраваных пластмас.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 137—138. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]