Эпанім
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Эпані́м (стар.-грэч. ἐπώνῠμος — літар. той, хто даў імя, лац.: heros eponimus) — бажаство, рэальны ці легендарны чалавек ці герой, у гонар якога атрымаў сваё імя які-небудзь геаграфічны аб'ект (горад, рака, гара, месяцовы кратэр і г. д., напр. Пялей, сын Эака — эпанім гары Пелія, ці Архамен — эпанім аднайменнага горада), народ, племя ці часавы прамежак (напрыклад, год).
Эпані́м (у навуцы) — назва з'явы (напрыклад, хваробы), паняцця, структуры ці метада паводле імя чалавека, які выявіў ці апісаў іх (ацёк Квінке, закон Вакернагеля, сімвал Кронекера і т. п.). Эпанімамі называюць любыя імёны ўласныя, якія сталі імёнамі намінальнымі.
Літаратура [правіць]
- Рязанцев В. Д. Имена и названия: Словарь эпонимов: имена собственные, перешедшие в названия; образование терминов и понятий; происхождение имен нарицательных; слова, употребляемые в переносном смысле — М.: Современник, 1998.
- Губин В. Н. Эпонимы в кардиологии, ангиологии и ревматологии: Справочник.