Эпсаміт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эпсаміт
Агульныя
Хім. формула MgSO₄·7H₂O, H₁₄MgO₁₁S
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 10034-99-8
PubChem 24843
Рэг. нумар EINECS 600-073-4
SMILES
ChemSpider 23226

Эпсамі́т, горкая соль, англійская сольмінерал класа сульфатаў, водны сульфат магнію (гептагідрат сульфата магнію), MgSO4·7H2O. Назва мінерала паходзіць ад горада Эпсом, дзе ён быў упершыню знойдзены ў вадзе мінеральных крыніц[1].

У складзе эпсаміту 16,3 % вокісу магнію (MgO), 25,5 % сульфату (SO3), 51,2% вады, ізаморфныя дамешкі нікелю, жалеза, цынку, марганцу.

Эпсаміт утварае празрыстыя белыя і бясколерныя крышталі прызматычнай і ігольчатай формы, зямлістыя і шчыльныя агрэгаты, нацёкі, скарынкі, выцветы. Цвёрдасць 2—2,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 1,68—1,75[2] г/см³. Крохкі. Растваральны ў вадзе. Пры награванні ўтварае няплаўкую белую масу, пры тэмпературы 100—238 °С страчвае крышталізацыйную ваду[2].

Радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Эпсаміт утвараецца пераважна ў выніку выпарэння рапы салёных вадаёмаў і мінеральных крыніц з вялікім утрыманнем магнію. Сустракаецца на сценках пячор і горных вырабатак. Вядомы ў радовішчах выкапнёвых солей на Украіне, у Германіі і салёных азёрах у Расіі (Эльтон, Джалунскае), Казахстане, ЗША, Мексіцы, Егіпце і інш.

Эпсаміт таксама атрымліваюць штучна.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Эпсаміт выкарыстоўваецца ў медыцыне, хімічнай, тэкстыльнай, папяровай прамысловасці.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 146—147. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]